Дзень закаханых
Менск. Фэстываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова (11-14 лютага). Праграма фэстывалю:
Літаратурны музэй Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30
12:00-13:30 — «Ранішнік у Броўкі» — вершы для дзяцей: Раіса Баравікова, Вера Бурлак і Кастусь, Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Серж Мінскевіч, Аксана Спрынчан, Усевалад Сьцебурака, Андрэй Хадановіч. Мадэратар Анатоль Івашчанка.
Галерэя TUT.BY, пр-т Дзяржынскага, 57
14:30-15:30 — Адкрытая лекцыя Ціхана Чарнякевіча «Чарнавікі Стральцова».
15:30-16:20 — «Розныя рэчы»: прэзэнтацыя дэбютных кніг. «Пункт адліку»: Мікіта Найдзёнаў, Таня Сьветашова. Кнігі Георгія Барташа, Алеся Плоткі, Анхелы Эспіносы. Мадэратарка Віка Трэнас.
16:30-17:30 — літаратурны клуб GRAPHO/партал textura.by: Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Вольга Злотнікава, Ліна Казакова, Стась Карпаў, Наста Кудасава, Андрэй Фаміцкі. Мадэратарка Наста Кудасава.
17:30-18:00 — Музыка: Арцём Сітнікаў
18:00-19:30 — «Турбацыя мас»: Мар’юс Бурокас (Літва), Сяргей Бірукоў (Расея/Нямеччына), Аляксандр Ірванец (Украіна), Сэсілія Хансан (Швэцыя), Дар’я Бялькевіч, Віктар Жыбуль, Віктар Лупасін, Тацяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі,Таня Скарынкіна (Беларусь). Мадэратар Андрэй Хадановіч.
19:30-20:00 — «Музыка ў паветры»: Раман Абрамчук (сьпевы, гітара), Аляксандр Карабань (кантрабас), Антон Рудак (вершы).
20:00-22:00 — СЛЭМ. Зборная Беларусі — зборная Сьвету.
Пераможцы і ўдзельнікі паэтычнага батлу «Рухавік».
Вядоўцы: Дар’я Бялькевіч і Андрэй Хадановіч.
Арганізатары — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.
У гісторыі:
2005 — быў створаны інтэрнэт-сэрвіс YouTube, які дазваляе карыстальнікам дадаваць, праглядаць, камэнтаваць і дзяліцца відэазапісамі зь сябрамі.
У памяці:
1906 — нарадзіўся Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.
1907 — нарадзіўся Алесь Звонак, беларускі паэт.
1914 — нарадзіўся Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.
1937 — нарадзіўся Міхась Стральцоў, беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык.
1984 — памёр Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.
1989 — памёр Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзяяч, у 1971-1982 гадах старшыня Рады БНР.
Цытата:
«Я не скажу, што бачыў сьвет.
Але на моры і на сушы
Жывых людзей жывыя душы
Ў маёй пакінулі свой сьлед —
To сьлед гаючы, то балючы.
Ды чалавечае бяды
У час балючых зь ёй заручын —
Куды найбольшыя сьляды.
У час удачы ці няўдачы
Ў самім табе душу бярог,
Так ці накш цябе іначыў
Так званы болевы парог.
З табой лучыў і сьвет няблізкі,
Каб голас сэрца не глушэў:
Для болю іншых быў ён нізкі,
А для твайго — усё вышэў».
Міхась Стральцоў, «Разам зь людзьмі».