Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
У гісторыі
1097 — У «Аповесьці мінулых часоў» упершыню згадваецца горад Пінск.
1139 — Абвешчаная незалежнасьць Партугаліі ад каралеўства Леон.
1511 — Наваградак атрымаў магдэбургскае права.
1662 — Кароль Ян II Казімір Ваза спэцыяльнай граматай абавязаў менскіх мяшчан падпарадкоўвацца гарадзкім законам, у любых абставінах падпарадкоўвацца гарадзкому магістрату і ўдзельнічаць у абароне гарадзкіх умацаваньняў.
1847 — Лібэрыя стала першай незалежнай афрыканскай калёніяй.
1947— Прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн падпісаў Закон аб нацыянальнай бясьпецы, згодна зь якім былі створаныя Цэнтральнае разьведвальнае ўпраўленьне і Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША.
1953 — 165 кубінскіх рэвалюцыянэраў на чале з 27-гадовым Фідэлем Кастра ідуць на штурм ваеннай казармы Манкада ў горадзе Сант’яга-дэ-Куба. Аднак напад адбіваецца. Рэвалюцыянэры часткова гінуць, шмат каго арыштоўваюць, у тым ліку Фідэля Кастра. У кастрычніку 1953 на судзе Кастра скажа прамову «Гісторыя мяне апраўдае», у якой абвінаваціць дыктатуру Батысты ў злачынствах супраць народу і выкладзе праграмныя прынцыпы ўдзельнікаў «Руху 26 ліпеня». Ён будзе асуджаны на 15 гадоў, але стане знакаміты на ўсю краіну. Праз два гады ён будзе амніставаны, эмігруе ў Мэксыку, а яшчэ праз год высадзіцца зь яхты «Гранма» са жменькай паплечнікаў на выспу і ўзначаліць партызанскую барацьбу супраць улады Батысты.
1989 — У Менску прайшоў масавы мітынг з патрабаваньнем стварэньня сьледчай камісіі па справе ўтойваньня інфармацыі пра Чарнобыль.
1997— У Менску пачаўся ІІ зьезд беларусаў сьвету.
У памяці
1030 — нарадзіўся Станіслаў, біскуп кракаўскі, сьвяты-патрон Польшчы.
1856 — нарадзіўся Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург.
1875— нарадзіўся Карл Густаў Юнг, швэйцарскі псыхааналітык.
1875 — нарадзіўся Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах.
1931 — памёр Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу ў Беларусі.
1953 — нарадзілася Галіна Пятроўна Крываблоцкая, беларуская мастачка.
Цытата:
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты
Максім Багдановіч
Ужо сёньня, 26 ліпеня: дзень народзінаў Марціна Кухты, выдаўца Багдагновіча
ФОТА ДНЯ: Буслы. Жлобiн. Ігар Субач
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.