Пхэньян – Трэці Кім

Дэмаркацыйная лінія паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй. Гэта, як відаць, паўночная частка. Дасягненне народнай гаспадаркі адразу кідаецца ў вочы - кандыцыянэр

Лекцыя для пхэньянскіх студэнтаў пад адкрытым небам. Групы студэнтаў можна часта сустрэць на вуліцы. На вуліцы цікавей вучыцца. Дый цяплей, чым ва ўнівэрсытэце: сонца прыпякае

Я прысеў побач з групай пхэньянскіх студэнтаў, і праз 40 сэкундаў за маёй сьпінай зьявіліся супрацоўнікі КДБ

Від на пхэньянскі "дзелавы раён", іх Wall Street. Хмарачосы, якія рвуцца ў неба, ўзьвялі вельмі хутка, ледзь не за год, таму што будаўнікі ў краіне - усё. "Заходнія паклёпнікі" сьцьвярджаюць, што гэта муляжы, якія патрэбныя толькі для таго, каб са спадарожніка Пхэньян не выглядаў чорнай дзіркай. Калі падыходзіш да дамоў, сапраўды відаць, што ў іх ніхто не жыве і не працуе

Турыстычная крама - "Бярозка". Кола. У крамах для мясцовых жыхароў такога, вядома, не сустрэнеш

Дырэктар паўночнакарэйскай кінастудыі

Від на плошчу таварыша Кім Ір Сэна - цэнтральную плошчу Пхэньяну. Дарэчы, зусім нядаўна на гэтай плошчы побач з гіганцкімі партрэтамі карэйскіх таварышаў віселі партрэты Леніна і Маркса. Але пры Кім Чэн Ыне Леніна і Маркса прыбралі

Месца сілы. Манумэнты - Кім Ір Сэн і Кім Чэн Ір. Ноч. Людзей у Пхэньяне ноччу на вуліцах няма. Ніводнага чалавека. Яно і зразумела - пад'ём у краіне цэнтралізаваны - а 6-ай раніцы

Галоўная рака Пхэньяну - Тэдон. Рыбы няма. Купацца нельга

Таварышаў прывезьлі на працу

Таварыш едзе з працы дадому. Пхэньян - вельмі роварны горад. Як Амстэрдам. У горадзе вельмі мала машын. Але яшчэ менш - жывёл

Культурны шок. Музычная заля ў народнай бібліятэцы. Любы ахвочы можа выбраць дыск па душы і паслухаць яго на музычным цэнтры (дадому не даюць). Зусім нядаўна ў горад завезьлі нейкіх "Бітлоў". Таварыш Супэр з задавальненьнем разгойдвае жоўтую субмарыну

Зноў вулічныя студэнты. І зноў супрацоўнікі дзяржбясьпекі непадалёк

Дзіцячы сад на прагулцы ўздоўж набярэжнай. Навошта мужчына спрабуе скочыць у ваду - мы ня ведаем

Прыбіральшчыца. Варта адзначыць, што вуліцы ў Пхэньяне ідэальна чыстыя. Магчыма, таму на іх нельга сустрэць бяздомных жывёл - сьмецьця (значыць ежы) для жывёл тут проста няма

Пад электрычнымі аблокамі

Не адразу Пхэньян будаваўся

Пхэньян сьлязам ня верыць

Гараджанін

Покер? Ня думаю

Таварыш Супэр. За сьпінай эпоха Сонгун, як яна ёсьць

Паўночнакарэйскія маладыя. Сэкс у краіне трэцяга Кіма ёсьць. Але, кажуць, у асноўным толькі пасьля вясельля. Гомасэксуальнасьць душыцца і жорстка перасьледуецца законам

Начное жыцьцё Пхэньяну, як відаць, ня вельмі шматлюднае. Зрэшты, як і дзённае

Настаяцель будысцкага храма ў КНДР. Фармальна ў краіне дэкляруецца свабода веравызнаньня. Па факце - у бога паўночнакарэйцы ня вераць. І нават у манаха да грудзей прышпілены значок з Кім Чэн Ірам, імя якога нават у дацане шануецца значна мацней, чым, напрыклад, Далай Ламы

А гэта дзейны праваслаўны храм у цэнтры Пхэньяну, падораны таварышу Кім Чэн Іру таварышам патрыярхам Кірылам. Як бы ў доказ таго, што бога няма. Зьлева направа: таварыш айцец Іаан, таварыш Супэр, таварыш айцец Павел. Айцы Іаан і Павел атрымалі вышэйшую духоўную адукацыю ў Сергіевым Пасадзе. Абодва выдатна ведаюць пра тое, хто такія Pussy Riot і што такое гадзіньнік Breguet. Прыхаджан сярод мясцовага насельніцтва - 0 чалавек. На вялікія праваслаўныя сьвяты часам заходзіць паставіць свечку расейскі пасол. Як у гэтых святароў ужываецца праваслаўе і абсалютна бязбожная канцэпцыя, якая ляжыць у аснове нацыянальнай ідэалёгіі чучхе - аднаму богу вядома