Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Менск, на базе спэцыяльнага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС праходзяць спаборніцтвы сярод байцоў спэцпадразьдзяленьняў Беларусі і Расеі.
Віцебск, працяг фэстывалю «Славянскі базар»
Уфа (Расея): у межах самітаў ШАС і БРІКС прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэнецца з кіраўнікамі Ірану, Казахстану і Бразыліі — Хасанам Роўхані, Нурсултанам Назарбаевым і Дзільмай Русэф.
У гісторыі:
1917 — Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі дало прэм’ерную пастаноўку п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо».
1919 — у Горадні польскія ўлады забаранілі газэту «Родны край», а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі
1922 — абвешчана аўтаномія Беларускай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Мэлхісэдэкам.
1941 — пачалася Смаленская абарончая апэрацыя. Упершыню ў Другой Сусьветнай вайне нямецкія войскі перайшлі ад наступу да абароны.
1972 — у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёну адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік.
1991 — адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына
1992 — Беларусь стала чальцом Міжнароднага валютнага фонду
1994 — першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у другім туры абраны Аляксандар Лукашэнка.
2000 — у Менску, на мэмарыяле «Яма», адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцьця помніка-мэмарыяла ахвярам Галакосту.
У гэты дзень нарадзіліся:
1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар.
1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст
1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік. У гісторыі францускай літаратуры Пруст вядомы як пачынальнік псыхалягічнага раману.
1857 — Анатоль Бонч-Асмалоўскі, рэвалюцыянэр-народнік
1895 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, нарадзіўся ў Глыбокім Віцебскай вобласьці. Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 зь якіх былі пабудаваныя і выпрабаваныя.
1900 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.
1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык
1937 — Леанід Дземідовіч, беларускі навуковец-гэоляг
1942 — Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт
1977 — Віктар Ганчарэнка, футбаліст, галоўны трэнэр футбольнага клюбу БАТЭ
Цытата:
Ня бойцеся зайсьці занадта далёка, таму што ісьціна заўсёды яшчэ далей.
Марсэль Пруст
Ужо сёньня, 10 ліпеня: 21-я гадавіна абраньня першага прэзыдэнта Беларусі
ФОТА ДНЯ: Жук. Макра. Жлобін. Фота: Ігар Субач
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.