Эўракамісія прапанавала цягам бліжэйшых двух гадоў прыняць у Эўразьвяз 20 тысяч мігрантаў і разьмеркаваць іх па краінах супольнасьці.
Вялікабрытаніі, Ірляндыі і Даніі прадстаўленая магчымасьць адмовіцца ад прыёму якіх-небудзь уцекачоў.
Італія і іншыя паўднёваэўрапейскія дзяржавы заклікалі Эўразьвяз дапамагчы ім справіцца з прытокам мігрантаў з Паўночнай Афрыкі, якія спрабуюць трапіць у Эўропу праз Міжземнае мора.
Старшыня Эўрапейскай Камісіі Жан-Клёд Юнкер сёньня напісаў у Твітэры, што ніводную краіну нельга пакідаць адну вырашаць праблемы, зьвязаныя з нелегальнай міграцыяй.
Згодна з сыстэмай квот, заснаванай на колькасьці насельніцтва, стане эканомікі і іншых фактарах, найбольшая колькасьць уцекачоў прыпадае на долю Нямеччыны. Далей ідуць Францыя, Італія, улічваючы права Вялікабрытаніі не прымаць мігрантаў.