Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
У гісторыі
1597 — пакараны сьмерцю Севярын Налівайка. Правадыр казацкага паўстаньня Налівайка сабраў пад сваім кіраўніцтвам вялізнае войска, аднак быў выгнаны ўрадавымі сіламі з Украіны на тэрыторыю Беларусі і там распачаў сапраўдную вайну. Паўстанцы захапілі Слуцак, Магілёў, Пінск ды іншыя гарады, аднак урэшце і тут вайна была спыненая, Налівайка схоплены і пакараны сьмерцю.
1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне марыянэткавая Беларуска-Літоўская савецкая рэспубліка, бальшавікі мусілі ўцякаць, а Вільня разам з усёй Заходняй Беларусьсю на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.
У памяці
1833 — нарадзіўся Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху; брат Кастуся Каліноўскага.
1903 — нарадзіўся Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.
1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
1923 — памёр Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.
1926 — нарадзілася Лізавета II, з 1952 г. Каралева Вялікай Брытаніі.
1996 — забіты Джахар Дудаеў, першы прэзыдэнт самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.
Джахар Дудаеў са старэйшынамі
2007 — памёр Гай Пікарда, ангельскі беларусіст (нар. 1931).
Цытата
Даўгія вякі беларусы стаялі на раздарожжы: адзін шлях кіраваўся на захад, другі на ўсход; так нашыя сьцежкі, пачынаючыся разам, расходзіліся ў розныя, праціўныя бакі.
Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч)