Сустрэча трохбаковай групы па Данбасе чакаецца пасьля 16-й

Кіраўніца прэсавай службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына паведаміла Свабодзе пра падрыхтоўку да сёньняшняй сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ пры ўдзеле прадстаўнікоў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР»:

«Вядзецца арганізацыйная праца, месца і час сустрэчы будуць вядомыя пасьля 16-й гадзіны».

Інфармацыі наконт заўтрашняй сустрэчы прэзыдэнтаў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі ў «нармандзкім» фармаце пакуль няма.

Учора ў Бэрліне позна ўвечары завяршыліся кансультацыі з гэтай нагоды прадстаўнікоў міністэрстваў замежных спраў краін «нармандзкай чацьвёркі».

Як зазначыў амбасадар Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік, сустрэча завяршылася з адчувальнымі вынікамі:

«Толькі што скончыліся васьмігадзінныя цяжкія перамовы ў Бэрліне зь некаторымі адчувальнымі вынікамі для сустрэчы лідэраў дзяржаў у „нармандскага фармаце“ ў Менску», — напісаў ён у Twitter ноччу 10 лютага адразу пасля завяршэньня перамоваў.