ФОТАФАКТ: У Беларусі зьявіліся манэты з выявай гетмана Астроскага

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў на сваім сайце выявы манэтаў з сэрыі «Умацаваньне і абарона дзяржавы» з выявай Канстанціна Астроскага, якія былі адбітыя на манэтным двары Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан.

Пра выраб манэты паведамлялася яшчэ ў лістападзе

Усяго адбіта пяць тысяч манэтаў.

Дзьве тысячы зь іх — са срэбра (сплаў 925) наміналам 20 рублёў. Астатнія зробленыя зь медна-нікелевага сплаву. Яны маюць меншыя дыямэтар і намінал — 1 рубель.