Кіеўскі суд пастанавіў арыштаваць Шайгу, Жырыноўскага, Зюганава, Міронава і Малафева

Судовая заля, ілюстрацыйнае фота

Суд Пячэрскага раёну Кіева 5 жніўня прыняў пастанову арыштаваць расейскіх палітыкаў і бізнэсоўцаў — Шойгу, Жырыноўскага, Зюганава, Міронава і Малафеева. Пра гэта перадае агенцыя УНІАН.

Адносна ўсіх названых асобаў існуе падазрэньне, што яны фінансуюць так званыя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі, а таксама заклікаюць да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Акрамя таго, суд вырашыў арыштаваць і спэцыяльны вайсковы аўтамабіль «Тыгар», які Ўладзімер Жырыноўскі падараваў «ДНР».