Праляскоўскі вызвалены ад пасады міністра інфармацыі

Алег Праляскоўскі ўказам прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад пасады міністра інфармацыі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Пра прычыны адстаўкі не паведамляецца.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Алега Праляскоўскага міністрам інфармацыі ў сьнежні 2009 года.

Дагэтуль Праляскоўскі быў дырэктарам Інфармацыйна-аналітычнанга цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта.