3 чэрвеня ў Менску адкрылася новая станцыя мэтро — «Малінаўка». Такім чынам, за 30 гадоў існаваньня сталічнага мэтрапалітэну колькасьць станцыяў дасягнула 29.
Цяпер будаўнікі возьмуцца за трэцюю лінію. Адметна, што пры афармленьні станцый мэтрапалітэну цяпер выкарыстоўваецца пераважна беларуская мова. А абвесткі ў цягніках, як і падчас хакейнага чэмпіянату сьвету, гучаць па-беларуску і па-ангельску.
А 15-й гадзіне з канцавой станцыі «Малінаўка», якая завяршае Маскоўскую лінію мэтрапалітэну, у бок цэнтру выправіўся першы цягнік з пасажырамі. Адкрыцьцё станцыі ня раз пераносілі — апошнім разам меркавалася, што яна запрацуе ў Дзень Перамогі 9 траўня, але ў тунэлі аказалася поўна вады. Пробны праезд адбыўся толькі пры канцы мінулага месяца.
Плятформа «Малінаўкі» вытрымана ў сьветла-зялёнай колеравай гаме, на сьценах — панэлі са стылізаванымі кустамі маліны. Навабуд працягнуў прыродна-геаграфічную тэматыку ранейшых станцыяў — «Грушаўкі», «Міхалова», «Пятроўшчыны» — адмовіўшыся ад ідэалягічнай ці прамысловай прывязкі. Як кажа вядомы скульптар Гэнік Лойка, цяперашнія тэхналёгіі дазваляюць дасягаць нашмат большага візуальнага эфэкту, чым падчас першых экспэрымэнтаў на пачатку 1980-х:
«Я бачу, што і тэхналёгіі новыя ўжываюцца, і камень лепей адшліфаваны, бліскучы ўвесь. Таму ўсё гэта ў духу і ў рэчышчы сучасных тэхнічных напрацовак. Зразумела, што ў той час — у 1980–90-х — выконваць працу ў такой якасьці будаўнікі папросту не маглі фізычна. А цяпер гэта цалкам рэальна. Таму ўсё правільна, так і трэба. Але гэта ва ўсім сьвеце такая тэндэнцыя, ня толькі ў Беларусі — найноўшыя тэхналёгіі дазваляюць рабіць прыгожа і даўгавечна. Цяпер гэта норма».
Гэнік Лойка — пасьлядоўны змагар за права на беларускую мову ва ўсіх сфэрах жыцьця. Ён усьцешаны, што прынамсі пад зямлёй родная мова захавалася лепш, чым на паверхні: надпісы на новых станцыях — беларускамоўныя, абвесткі ў вагонах і на станцыях — гэтаксама:
У сваю чаргу, як лічыць мовазнаўца Зьміцер Саўка, абавязкова трэба захаваць на інфармацыйных таблё, усталяваных на пэронах, а таксама на ўказальніках у вагонах яшчэ адну рэальную заваёву — беларускую лацінку:
Як і на іншых станцыях мэтрапалітэну, якія былі здадзеныя ў апошнія гады, на «Малінаўцы» ёсьць абсталяваньне для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі — ліфты, пандусы. Як кажа інвалід-вазочнік Іван Стральцоў, цяпер адзіная праблема — «злучыцца» зь іншымі станцыямі, дзе нічога падобнага няма:
«Мне неаднаразова даводзілася бываць у Эўропе, і там практычна ўсюды можна трапіць без бар’ераў. Вельмі рэдка я сутыкаўся зь нейкай безвыходнай сытуацыяй. А ў нас, сапраўды, зараз можна на адной станцыі мэтро сесьці, але як выйсьці на іншай, не абсталяванай нават пандусамі? Прыкладам, у той жа самай Нямеччыне, калі дзесьці нават не збудаваны пандус, людзі заўсёды гатовыя дапамагчы, нават прасіць не даводзіцца. А ў нас ты можаш бітую гадзіну чакаць, пакуль нехта будзе праходзіць міма, і той на хаду кіне, што ён на аўтобус спазьняецца ці нешта яшчэ. Хоць потым бачыш, што чалавек стаіць на прыпынку і ніякага аўтобуса няма. Ён проста саромеўся дапамагчы. Таму зробленае — вельмі добра, але без наступных крокаў гэтага недастаткова».
Паводле Менгарвыканкаму, цяпер асноўныя сілы мэтрабудаўцаў перакінуць на трэцюю лінію, якая зьвяжа 14 станцыямі мікрараёны «Зялёны Луг» і «Курасоўшчына». Першую чаргу плянуецца ўвесьці ў 2017 годзе. Назвы праектаваных станцыяў збольшага маюць мясцовы калярыт — «Плошча Багушэвіча», «Кавальская Слабада», «Немаршанскі сад», «Слуцкі гасьцінец» і г.д. Завяршыць будоўлю мяркуецца да 2020-га.
А 15-й гадзіне з канцавой станцыі «Малінаўка», якая завяршае Маскоўскую лінію мэтрапалітэну, у бок цэнтру выправіўся першы цягнік з пасажырамі. Адкрыцьцё станцыі ня раз пераносілі — апошнім разам меркавалася, што яна запрацуе ў Дзень Перамогі 9 траўня, але ў тунэлі аказалася поўна вады. Пробны праезд адбыўся толькі пры канцы мінулага месяца.
Плятформа «Малінаўкі» вытрымана ў сьветла-зялёнай колеравай гаме, на сьценах — панэлі са стылізаванымі кустамі маліны. Навабуд працягнуў прыродна-геаграфічную тэматыку ранейшых станцыяў — «Грушаўкі», «Міхалова», «Пятроўшчыны» — адмовіўшыся ад ідэалягічнай ці прамысловай прывязкі. Як кажа вядомы скульптар Гэнік Лойка, цяперашнія тэхналёгіі дазваляюць дасягаць нашмат большага візуальнага эфэкту, чым падчас першых экспэрымэнтаў на пачатку 1980-х:
«Я бачу, што і тэхналёгіі новыя ўжываюцца, і камень лепей адшліфаваны, бліскучы ўвесь. Таму ўсё гэта ў духу і ў рэчышчы сучасных тэхнічных напрацовак. Зразумела, што ў той час — у 1980–90-х — выконваць працу ў такой якасьці будаўнікі папросту не маглі фізычна. А цяпер гэта цалкам рэальна. Таму ўсё правільна, так і трэба. Але гэта ва ўсім сьвеце такая тэндэнцыя, ня толькі ў Беларусі — найноўшыя тэхналёгіі дазваляюць рабіць прыгожа і даўгавечна. Цяпер гэта норма».
Гэнік Лойка — пасьлядоўны змагар за права на беларускую мову ва ўсіх сфэрах жыцьця. Ён усьцешаны, што прынамсі пад зямлёй родная мова захавалася лепш, чым на паверхні: надпісы на новых станцыях — беларускамоўныя, абвесткі ў вагонах і на станцыях — гэтаксама:
Гэнік Лойка
«Гэта добра, што ўсё напісана па-беларуску, так. Перакананы, што зь цягам часу трэба будзе перапісаць на беларускую мову і старыя станцыі. Але, прынамсі, я ўсьцешаны, што дзяржаўная мова ў мэтро — скрозь беларуская, а не якоесьці там „двуязычые“. Нічога не дублюецца, і гэта файна. Думаю, што і ангельскі дубляж, які быў уведзены пад хакейны чэмпіянат сьвету, таксама трэба здымаць, надалей аб’яўляць прыпынкі толькі па-беларуску. Досыць ужо, хопіць. Бо гэта ўжо проста раздражняе — пры ўсім тым, што я люблю, паважаю ангельскую мову. Але навошта людзям слухаць нейкі набор іншаземных словаў, які ім проста незразумелы?»У сваю чаргу, як лічыць мовазнаўца Зьміцер Саўка, абавязкова трэба захаваць на інфармацыйных таблё, усталяваных на пэронах, а таксама на ўказальніках у вагонах яшчэ адну рэальную заваёву — беларускую лацінку:
Зьміцер Саўка
«Здымаць гэтыя надпісы нельга ні ў якім выпадку, бо там лацінаграфічнае напісаньне беларускіх назваў. Гэтыя напісаньні абсалютна да лямпачкі замежнікам, але яны вельмі важныя для нашай сьведамасьці. Аказваецца, можна ўсё — і ня толькі назвы — напісаць па-беларуску, але лацініцай. Для прапаганды лацініцы, для ўмацаваньня альтэрнатыўнага графічнага вобразу нашай мовы — гэта найважнейшая справа. Я б нават так сказаў: адзін з галоўных вынікаў чэмпіянату сьвету для беларускай сьведамасьці — бадай, менавіта гэты. Нарэшце дзяржава павярнулася тварам да беларускай мовы такім вось нечаканым чынам. Вядома, хай бы ўмацоўвалі беларускамоўную адукацыю, хай бы беларуская мова гучала з афіцыйных каналаў тэлебачаньня і радыё. Такога, на жаль, наўрад ці дачакаемся ў бліжэйшай пэрспэктыве. Але адзін крок дзяржава зрабіла: за дзяржаўныя грошы адбылася прапаганда беларускай лацінкі. І хай гэта будзе настолькі доўга, наколькі гэта магчыма».Як і на іншых станцыях мэтрапалітэну, якія былі здадзеныя ў апошнія гады, на «Малінаўцы» ёсьць абсталяваньне для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі — ліфты, пандусы. Як кажа інвалід-вазочнік Іван Стральцоў, цяпер адзіная праблема — «злучыцца» зь іншымі станцыямі, дзе нічога падобнага няма: