Расея абураная тым, што палажэньні пагадненьня ад 21 лютага і Жэнэўскага пагадненьня 17 лютага не выконваюцца кіеўскай уладай. Такую заяву зрабіў намесьнік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін, перадае расейскае агенцтва ІТАР — ТАСС.
Паводле Карасіна, працягваюцца «сілавыя карныя дзеяньні на паўднёвым усходзе Украіны», «недапушчальна беспакарана дзейнічаюць нацыянал-радыкалы на поўдні».
Падпісанае 21 лютага пагадненьне паміж тагачасным прэзыдэнтам Віктарам Януковічам і лідэрамі парлямэнцкай апазыцыі павінна садзейнічаць выхаду з палітычнага крызісу і спыненьня кровапраліцьця. І на працягу сутак Януковіч зьнік з Кіева, а затым пакінуў тэрыторыю Украіны. Цяпер ён знаходзіцца ў Расеі, дзе працягвае называць сябе «легітымна абраным прэзыдэнтам Украіны».
Жэнэўская заява, падпісаная 17 красавіка кіраўнікамі дыпляматычных ведамстваў Расеі, Украіны, ЗША і ЭЗ, прадугледжвала вызваленьне адміністрацыйных будынкаў і дээскаляцыю канфлікту.
Лідэры краін Захаду абвінавачваюць Расею ў невыкананьні палажэнняў Жэнэўскай заявы і пагражаюць новымі санкцыямі, калі Расея будзе працягваць дэстабілізаваць Усход Украіны і зрываць прэзыдэнцкія выбары 25 траўня. Масква настойвае, што выкананне дамоўленасьцяў зрывае «ўлада ў Кіеве».