Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што, на яго думку, узмацненьне жорсткасьці санкцыяў у дачыненьні да Расеі адначасова з Эўразьвязам будзе больш эфэктыўна, чым аднаасобны такі крок з боку Вашынгтону. Пра гэта Абама сказаў падчас візыту ў Малайзію.
«Яны (санкцыі — рэд.) будуць эфэктыўныя, калі да іх далучацца ўсе, калі ўсё прадэманструюць гатоўнасьць да такога кроку», — заявіў Абама. Паводле амэрыканскага прэзыдэнта, кіраўніцтва Расеі ўбачыць, што ЗША і Эўразьвяз адзіныя ў сваіх дзеяньнях.
«І мы, і Эўразьвяз ужо казалі, што пакуль Расея ня сыдзе з шляху правакацыяў, пакуль не паспрабуе пачаць дээскаляцыю і мірны выхад з крызісу, гэта будзе мець наступствы. І гэтыя наступствы будуць станавіцца ўсё больш моцнымі», — адзначыў Барак Абама.
Напярэдадні ў «Вялікай сямёрцы» заявілі аб намеры ўвесьці дадатковыя санкцыі ў дачыненьні да Расеі .