Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Вернікі-хрысьціяне адзначаюць Велікодны (альбо Сьветлы ці Палівальны) панядзелак.
Менск — у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) — спэктакль Славаміра Мрожака «Эмігранты»
Кіеў — пачатак візыту віцэ-прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ва Ўкраіну.
1597 — пакараны сьмерцю Севярын Налівайка. Правадыр казацкага паўстаньня Налівайка сабраў пад сваім кіраўніцтвам вялізнае войска, аднак быў выгнаны ўрадавымі сіламі з Украіны на тэрыторыю Беларусі і там распачаў сапраўдную вайну. Паўстанцы захапілі Слуцак, Магілёў, Пінск ды іншыя гарады, аднак урэшце і тут вайна была спыненая, Налівайка схоплены і пакараны сьмерцю.
1833 — у вёсцы Мастаўляны на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік беларускага вызвольнага руху, родны брат Кастуся Каліноўскага.
1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне марыянэткавая Беларуска-Літоўская савецкая рэспубліка, бальшавікі мусілі ўцякаць, а Вільня разам з усёй Заходняй Беларусяй на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.
У гэты дзень нарадзіліся
1833 — Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху; брат Кастуся Каліноўскага.
1903 — Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.
1926 — Лізавета II, з 1952 г. Каралева Вялікай Брытаніі.
У гэты дзень памерлі
1910 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
1923 — Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.
1996 — Джахар Дудаеў, першы прэзыдэнт самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.
2007 — Гай Пікарда, ангельскі беларусіст (нар. 1931).
Даўгія вякі беларусы стаялі на раздарожжы: адзін шлях кіраваўся на захад, другі на ўсход; так нашыя сьцежкі, пачынаючыся разам, расходзіліся ў розныя, праціўныя бакі.
Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч)

Гэты дзень у гісторыі

Цытата на памяць