12 сакавіка ў Менску ўручылі літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Ляўрэаты — Кацярына Оаро (проза), Уладзь Лянкевіч (паэзія), Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзьведзеў (пераклад).
Прэмія заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Свабода вяла жывую трансьляцыю імпрэзы. Відэавэрсія трансьляцыі зьявіцца неўзабаве.
Шорт-ліст прэміі «Дэбют—2014»
Проза:
Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства [электроннае выданьне]
Зьміцер Дашкевіч. Чарвяк
Кацярына Оаро. Сарочае радыё
Паэзія:
Кірыла Анохін. Асьцярожна, дрэвы зачыняюцца
Уладзь Лянкевіч. 70% вады
Віялета Пачкоўская. Арэхападзеньне
Пераклад:
Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцьця. Ільма Ракуза. Перакрэсьліць усё
Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея
Сярж Мядзьведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб
Your browser doesn’t support HTML5
У Менску ўганаравалі літаратараў-дэбютантаў
Ад 2010 году штогод на прэмію прэтэндуюць маладыя літаратары і перакладчыкі, якія цягам году выдалі напісаную па-беларуску дэбютную кнігу. Узроставыя абмежаваньні для аўтараў, якія бяруць удзел, — 35 гадоў.