Жывая Свабода з Аленай Ціхановіч: Ці хочуць беларусы незалежнасьці Крыму?

У праграме — галасы заснавальніка Севастопальскага таварыства беларусаў імя Багдановіча «Пагоня» Валера Барташа і Крымскай садружнасьці беларусаў «Сябры» Яўгена Супрунюка, які быў аўтарам Канстытуцыі Крыму.
А таксама:

Эўразійскі банк разьвіцьця рэкамэндуе адкласьці выдзяленьне крэдыту Беларусі.

Менскія гатэлі, што дабудоўваюцца да хакейнага чэмпіянату тэрміновымі тэмпамі, могуць быць не па кішэні нават заходнім турыстам.

Сябра АГП з Астраўца Івана Крука не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, знайшоўшы, што пяць подпісаў у яго падтрымку нібыта былі несапраўднымі. Крук падаў скаргу.