У выніку перамоваў намесьніц міністраў замежных справаў Алены Купчыной і Марты Дашу была зьнятая забарона на ўсынаўленьне беларускіх сіротаў італьянскімі грамадзянамі.
Пра гэта паведамляе сайт МЗС Італіі.
Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык заявіў, што як такой забароны на ўсынаўленьне не было. «Дыпляматычная праца ў гэтым кірунку вядзецца на розных узроўнях у адпаведнасьці зь міжурадавымі пагадненьнямі паміж Беларусьсю і Італіяй», — цытуе словы Дзьмітрыя Мірончыка БЕЛТА
Абмежаваньні на ўсынаўленьне былі ўведзеныя пасьля выпадку зь беларускай дзяўчынкай Вікай Мароз. Італьянская сям’я, у якую Віка прыяжджала некалькі гадоў запар у 2006 годзе, заявіла пра гвалт у дачыненьні да Вікі ў беларускім дзіцячым доме і адмовілася вяртаць яе ў Беларусь.
Дзяўчынка тры тыдні перахоўвалася ў Італіі, але пасьля яе ўсё ж адправілі ў Беларусь.
Гісторыя Вікі Мароз шырока асьвятлялася ў СМІ.