Журы абвясьціла поўны сьпіс намінантаў на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
У сьпіс увайшлі наступныя аўтары і кнігі:
Проза
Паэзія
Пераклад
Прэмія «Дэбют» — штогадовая літаратурная прэмія, што ўручаецца за першую кнігу ці публікацыю. Узроставае абмежаваньне: аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэньня павінна быць ня больш за 35 поўных гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў сьнежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў з удзелам расейскага бізнэсоўца беларускага паходжаньня Паўла Бераговіча.
Проза
- Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Менск: BYBOOKS [электроннае выданьне], 2013.
- Зьміцер Гуд. Поўдзень-3. — Менск: «Галіяфы», 2013.
- Зьміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
- Павал Капанскі. Жыцьцё з вялікай літары Ж. — Менск: BYBOOKS [электроннае выданьне], 2013.
- Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
- Сьцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Менск: «Твой стыль» [электроннае выданьне], 2013.
Паэзія
- Кірыла Анохін. Асьцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
- Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Менск: «Галіяфы», 2013.
- Вольга Гронская. Адвольная міталёгія. — Менск: «Харвест», 2013.
- Дзьмітры Дзьмітрыеў. Ліра сьпіралі. — Менск: «Логвінаў», 2013.
- Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасьць. — Менск: Кнігазбор, 2013.
- Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
- Віялета Пачкоўская. Арэхападзеньне. — Менск: «Логвінаў», 2013.
- Вольга Чайкоўская. Эратычны алфавіт. — Менск: BYBOOKS [электроннае выданьне], 2013.
Пераклад
- Вольга Гапеева: Роберт Вальзер. Шпацыр. — Менск: «Логвінаў», 2013.
- Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцьця. Ільма Ракуза. Перакрэсьліць усё. — Менск: «Логвінаў», 2013.
- Кацярына Маціеўская: Оскар Уайлд. Саламея. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
- Серж Мядзьведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клюб. — Менск: «Логвінаў», 2013.
- Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага. Пераможцы будуць названыя і ўганараваныя 4 сакавіка.