Эфір з Ганнай Соўсь ад 20-й. Зьбіцьцё нядбайных лекараў

Сёньня ў праграме: 72 дзень Майдана. Жывое ўключэньне з Кіева.
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы ўдзячны беларусам за тое, што яны на Майдане.

«Не атрымалі адказу, чаму здарылася трагедыя», лічыць госьця «Свабоды», намесьніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыя Эйсмант пра прысуд у справе «Экамэдсэрвісу».

Чаму ў Беларусі мадэрнізацыя для многіх заканчваецца пасадкамі? З эканамістам Яўгенам Прэйгерманам абмяркоўваем заявы Аляксандра Лукашэнкі пра «Віцебскдрэў».

У праекце «Турэмная літаратура на Свабодзе» прагучаць фрагмэнты кнігі палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя Беларушчынай»

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.