Сёньня ў Менску аднаўляюць працу бясплатныя курсы беларускай мовы. Прычым, наведнікам прапануецца альтэрнатыва: знаёмая многім «Мова ці кава» у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» або новы праект «Мова нанова» ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».
У першым выпадку вядоўцамі будуць паплечнікі журналісткі Кацярыны Кібальчыч, якая запачаткавала моўны праект адразу ў Маскве, а потым «асімілявала» яго ў Менску, у другім — Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская, якія цягам мінулага году працавалі ў камандзе Кібальчыч, але вырашылі выправіцца ў самастойнае плаваньне. Пакуль што заняткі будуць праходзіць паралельна, у адзін і той жа час — а 19-й гадзіне.
Арганізатары моўных курсаў неахвотна камэнтуюць прычыны разыходжаньня, называючы гэта ўнутранымі справамі, якія ня варта выносіць на публіку. Тым ня меней, як кажа Кацярына Кібальчыч, яе мэта — зрабіць камандны праект, які здольны прыцягнуць дадатковую аўдыторыю:
За год назіраньняў за курсамі я зразумела, што вельмі добра ідзе фармат госьця, фармат дыскусіі, ён ажыўляе людзей, яны пачынаюць гаварыць. Вось на гэта я хачу зрабіць акцэнт. І выкладчыкі, якія будуць займацца курсамі, ня толькі маюць філялягічную адукацыю, але і могуць быць мадэратарамі менавіта такіх дыскусій. Ну, і апошняе: мы будзем рабіць мультымэдыйную відэавэрсію, пра якую я даўно думала, але яе немагчыма было стварыць ва ўмовах Галерэі „Ў“ — было і мала месца, і не зусім тое асьвятленьне. А ЦЭХ — гэта пляцоўка пад 300 мэтраў, там можна рабіць што заўгодна. І мы будзем рабіць відэавэрсію, але не адзін да аднаго, а скарочаную, каб яна была больш дынамічнай. Дакладней, будзе рабіць „Наша ніва“, наш партнэр у гэтай справе».
У праекце «Мова ці кава» застаюцца Васіль Дранько-Майсюк, Алесь Залеўскі і Андрусь Такінданг, якія ўжо маюць досьвед выкладаньня. Да іх далучаюцца Ўладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Валярына Кустава, Францішак Вячорка. Абноўленую «Мову нанова» будуць весьці Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Дарэчы, ад сёньня пачынае працаваць сайт movananova.by, дзе будуць выкладзеныя матэрыялы як для самастойнага авалоданьня беларускай мовай, так і для замацаваньня пройдзенага на занятках. Глеб Лабадзенка перакананы, што пашырэньне геаграфіі моўных курсаў трэба толькі вітаць:
Прыкладам, курсы „Прамова“ пры Таварыстве беларускай мовы, якія дзейнічаюць па серадах. Апроч таго, Аляксей Шэін хоча аднавіць свае курсы беларускай мовы, якія ён ужо некалі вёў, і зрабіць гэта па чацьвяргах. Таму для людзей, якія ў Менску хочуць далучыцца да беларускай мовы, ствараецца ўнікальная сытуацыя, калі найменей чацьвёра курсаў на густ кожнага прапануюць такую магчымасьць. І ўсе чацьвёра курсаў дармовыя, што вельмі важна. Таму я толькі цешуся той сытуацыяй, што курсы беларускай мовы памнажаюцца, а таксама пра тое, што калі ў чалавека ўжо ёсьць такое жаданьне, яго выказаў, то ён абавязкова знойдзе, куды яму далучыцца. Гэта проста ня можа ня радаваць».
Падчас першага занятку «Мовы ці кавы» у ЦЭХу адбудзецца прэзэнтацыя міні-размоўніка «Грамадзкае харчаваньне», на якую запрошаныя рэстаратары і супрацоўнікі харчовай сфэры. У прыватнасьці, на сустрэчу прыйдуць гаспадары бара «Тутэйшыя», які пры канцы мінулага году праславіўся «качкай» пра «зьніжкі беларускамоўным». У якасьці адмысловага госьця завітае папулярная сьпявачка Паліна Рэспубліка.
Ня меней насычаную праграму абяцаюць і арганізатары «Мовы нанова» у Галерэі «Ў». Студэнты навучацца віншаваць па-беларуску, сустрэнуцца з беларускамоўным хлебапёкам, пачытаюць «Нашу Ніву» за 1906 год, а таксама пачуюць выступ гурту HandmadE.
Арганізатары моўных курсаў неахвотна камэнтуюць прычыны разыходжаньня, называючы гэта ўнутранымі справамі, якія ня варта выносіць на публіку. Тым ня меней, як кажа Кацярына Кібальчыч, яе мэта — зрабіць камандны праект, які здольны прыцягнуць дадатковую аўдыторыю:
Кацярына Кібальчыч
«Я хачу, каб гэта быў камандны праект. І не хачу, каб гэты праект па форме і зьместу пераўтварыўся ў творчыя вечары аднаго чалавека. Я хачу, каб новы праект быў прагрэсіўны, каб у ім была канкурэнцыя, каб яго рабіла некалькі параў выкладчыкаў, бо ў кожнага выкладчыка можа быць свая аўдыторыя. Калі мы арганізуем некалькі камандаў і яны па чарзе будуць весьці заняткі, то такім чынам пашырым аўдыторыю. Навучыць людзей граматыцы, калі яны сядзяць і дыхаюць адзін аднаму ў патыліцу ў памяшканьні, дзе ў літаральным сэнсе цяжка дыхаць, бо людзей зашмат, насамрэч вельмі цяжка. Але гэта найлепшы асяродак, дзе можна практыкаваць мову. І гэтым трэба карыстацца.За год назіраньняў за курсамі я зразумела, што вельмі добра ідзе фармат госьця, фармат дыскусіі, ён ажыўляе людзей, яны пачынаюць гаварыць. Вось на гэта я хачу зрабіць акцэнт. І выкладчыкі, якія будуць займацца курсамі, ня толькі маюць філялягічную адукацыю, але і могуць быць мадэратарамі менавіта такіх дыскусій. Ну, і апошняе: мы будзем рабіць мультымэдыйную відэавэрсію, пра якую я даўно думала, але яе немагчыма было стварыць ва ўмовах Галерэі „Ў“ — было і мала месца, і не зусім тое асьвятленьне. А ЦЭХ — гэта пляцоўка пад 300 мэтраў, там можна рабіць што заўгодна. І мы будзем рабіць відэавэрсію, але не адзін да аднаго, а скарочаную, каб яна была больш дынамічнай. Дакладней, будзе рабіць „Наша ніва“, наш партнэр у гэтай справе».
У праекце «Мова ці кава» застаюцца Васіль Дранько-Майсюк, Алесь Залеўскі і Андрусь Такінданг, якія ўжо маюць досьвед выкладаньня. Да іх далучаюцца Ўладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Валярына Кустава, Францішак Вячорка. Абноўленую «Мову нанова» будуць весьці Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Дарэчы, ад сёньня пачынае працаваць сайт movananova.by, дзе будуць выкладзеныя матэрыялы як для самастойнага авалоданьня беларускай мовай, так і для замацаваньня пройдзенага на занятках. Глеб Лабадзенка перакананы, што пашырэньне геаграфіі моўных курсаў трэба толькі вітаць:
Глеб Лабадзенка
«За тыя гады, што мы займаемся беларускай мовай, назьбіралася багата матэрыялаў. Таму мы стварылі сайт і ўсе гэтыя матэрыялы выкладаем там, каб чалавек у любым пункце Зямлі мог самастойна вучыць мову, а таксама дзеля таго, каб людзі, якія будуць наведваць нашы заняткі, маглі паўтараць тое, што на занятках адбываецца. Такім чынам, курсы, апроча рэальнага фармату для жывых слухачоў, таксама пераўтвараюцца ў пляцоўку для віртуальных сяброў беларускай мовы. Увогуле я досыць пазытыўна ацэньваю сытуацыю, таму што, апроч курсаў „Мова нанова“ і курсаў „Мова ці кава“, якія будуць існаваць у „ЦЭХу“, ёсьць яшчэ і іншыя.Прыкладам, курсы „Прамова“ пры Таварыстве беларускай мовы, якія дзейнічаюць па серадах. Апроч таго, Аляксей Шэін хоча аднавіць свае курсы беларускай мовы, якія ён ужо некалі вёў, і зрабіць гэта па чацьвяргах. Таму для людзей, якія ў Менску хочуць далучыцца да беларускай мовы, ствараецца ўнікальная сытуацыя, калі найменей чацьвёра курсаў на густ кожнага прапануюць такую магчымасьць. І ўсе чацьвёра курсаў дармовыя, што вельмі важна. Таму я толькі цешуся той сытуацыяй, што курсы беларускай мовы памнажаюцца, а таксама пра тое, што калі ў чалавека ўжо ёсьць такое жаданьне, яго выказаў, то ён абавязкова знойдзе, куды яму далучыцца. Гэта проста ня можа ня радаваць».