Падчас канцэрту лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок узгадаў падзеі ва Ўкраіне. Ён казаў эмацыйна, не стрымліваючы хваляваньня і ўзрушанасьці
На экране паказвалі кадры з разгону кіеўскага Эўрамайдану. Лідэр гурту Сяргей Міхалок заявіў: «Такіх, як мы, такіх, як вы, называюць „змагарамі“, „вашывай інтэлігэнцыяй“, „грантасосамі“, „пятай калёнай“. Узгадваюць ЦРУ. Тут усе людзі разумеюць, пра што мы кажам.<...> Гледзячы на такія канцэрты, няхай яны ведаюць, што мы ня нейкія маргіналы.
Мы такія ж людзі, мы такія ж нармальныя, простыя юнакі і дзяўчаты, якія хочуць жыць у сваіх незалежных эўрапейскіх краінах. Але мы хочам жыць у сваёй маленькай незалежнай краіне. І каб нам ніхто не ўказваў, што нам рабіць, як нам гаварыць, як нам апранацца, які ў нас павінен быць сьцяг, гімн і куды траціць нашы грошы».