Гаворачы 21 кастрычніка з рэдактарамі СМІ краінаў СНД пра Мытны саюз, Аляксандар Лукашэнка выказаў сваю незадаволенасьць працай наднацыянальных органаў, у прыватнасьці Эўразійскай эканамічнай камісіі, і нават назваў лік чыноўнікаў гэтай структуры.
Паводле слоў Лукашэнкі, там працуюць больш за тысячу чалавек.
«Аднак да гэтага часу ад іх не зыходзіла прарыўных прапаноў, ініцыятыў», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.
«Адстойнікам камісія быць не павінна. Гэта тычыцца і нас, і ў большай ступені — расейцаў і казахаў. Там павінны быць пэрспэктыўныя хлопцы разам з дасьведчанымі, але жадаючымі працаваць», — сказаў Лукашэнка.
На ягоную думку, заўчасна казаць аб стварэньні іншых наднацыянальных органаў у Мытным саюзе, напрыклад, аналягаў міністэрстваў абароны ці замежных спраў.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што і таго што ёсьць, зашмат:
А эфэктыўнасьць іх працы ніякая. Іх эканамічныя праекты пакуль што ніяк не адчуваюцца, магчыма, толькі што ўрад Беларусі атрымлівае крэдыты Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. А для насельніцтва ад гэтых структур ніякай карысьці не было. Бюракратыя множыцца, а сытуацыя ў эканоміцы пагаршаецца. Увогуле ж гэта рызыкоўная і шкодная для Беларусі інтэграцыя, якая нясе пагрозу нашаму сувэрэнітэту».
Паводле слоў Лукашэнкі, там працуюць больш за тысячу чалавек.
«Аднак да гэтага часу ад іх не зыходзіла прарыўных прапаноў, ініцыятыў», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.
«Адстойнікам камісія быць не павінна. Гэта тычыцца і нас, і ў большай ступені — расейцаў і казахаў. Там павінны быць пэрспэктыўныя хлопцы разам з дасьведчанымі, але жадаючымі працаваць», — сказаў Лукашэнка.
На ягоную думку, заўчасна казаць аб стварэньні іншых наднацыянальных органаў у Мытным саюзе, напрыклад, аналягаў міністэрстваў абароны ці замежных спраў.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяркуе, што і таго што ёсьць, зашмат:
Аляксей Кароль
«Наогул, гэтыя эўразійскія структуры маюць тэндэнцыю памнажацца, чыноўнікі там асабліва нічога ня робяць, але атрымліваюць вялікія заробкі, непараўнальныя з заробкамі беларускіх чыноўнікаў, гэта для іх стала такой сынэкурай.А эфэктыўнасьць іх працы ніякая. Іх эканамічныя праекты пакуль што ніяк не адчуваюцца, магчыма, толькі што ўрад Беларусі атрымлівае крэдыты Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. А для насельніцтва ад гэтых структур ніякай карысьці не было. Бюракратыя множыцца, а сытуацыя ў эканоміцы пагаршаецца. Увогуле ж гэта рызыкоўная і шкодная для Беларусі інтэграцыя, якая нясе пагрозу нашаму сувэрэнітэту».