Новыя тарнада абрынуліся на амэрыканскі штат Аклахома. Паводле тэлеканала Сі-Эн-Эн, у ноч на суботу ня менш за 5 тарнада прайшлі над горадам Аклахома-Сіці, хуткасьць ветру ў эпіцэнтры паветранай варонкі дасягала 145 кілямэтраў на гадзіну.
Паведамляецца пра 5 загіблых і вялікія разбурэньні дамоў і аб’ектаў інфраструктуры. Больш за 170 тысяч жыхароў штату засталіся без электраэнэргіі.
Адмыслоўцы не выключаюць такіх наступстваў стыхіі, як навадненьні. Пры гэтым сыноптыкі ЗША прагназуюць пагаршэньне надвор’я ў суботу ў штатах Агаё і Місісіпі і рэкамэндуюць жыхарам не пакідаць дамы.
20 траўня на гарадок Мур ў штаце Аклахома абрынуўся тарнада, які ўнёс жыцьці 24 чалавек.