У Дзяржаўным літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа ў Менску 23 траўня прайшла другая сустрэча ў рамках міжнароднага літаратурнага праекта «Зямля — аснова ўсёй Айчыне».
Праект прымеркаваны да 90-годзьдзя з дня выхаду асобным выданьнем паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Як адзначылі арганізатары сустрэчы, «гэты твор па праве лічыцца мастацкай энцыкляпэдыяй жыцьця беларускага народа пачатку ХХ стагодзьдзя, калі фармавалася філязофская аснова нацыянальнай ідэі беларускай дзяржавы і будучыня яе народe».
Праект быў заснаваны супрацоўнікамі музэя Якуба Коласа сумесна з кандыдатам філялягічных навук, дасьледніцай беларускай і замежнай літаратур Тацянай Студзёнка, якая напісала манаграфію і шэраг артыкулаў, прысьвечаных параўнаньню «Новай зямлі» Якуба Коласа і рамана Эміля Заля «Пладавітасьць».
«У сваіх творах і Якуб Колас, і Эміль Заля зьвярнуліся да духоўнага, філязофскага сэнсу зямлі, — адзначыла Студзёнка.— Магчыма, для кагосьці такая паралель здасца дзіўнай, але гэта параўнаньне двух твораў выглядае цалкам натуральна і лягічна, калі вы хоць трохі паглыбіцеся ў творчасьць Заля. Якуб Колас — вялікі лірык. Тое ж самае тычыцца і творчасьці Эміля Заля. Да таго ж абодва гэтыя творы знаходзяцца як бы напачатку: „Пладавітасьць“ Заля ствараў на парозе XX стагодзьдзя, а „Новая зямля“ стаіць ля вытокаў новай беларускай культуры».
Старшыня Беларускага фонду культуры Ўладзімер Гілеп паведаміў аб юбілейным выданьні «Новай зямлі» Якуба Коласа на трох мовах: «Ідэя такой кнігі належыць вялікаму пісьменьніку Янку Брылю. Яна прагучала ў гэтым самім музэі ў гэтай самай залі. Мы казалі пра тое, што на трох мовах выйшла кніга Адама Міцкевіча аб нашай Бацькаўшчыне, аб шляхетным народзе XVIII-XIX стагодзьдзяў. Брыль сказаў, што гэтага недастаткова: трэба, каб вы выдалі кнігу аб нашай вёсцы, пра наш народ. А такой кнігай зьяўляецца «Новая зямля» Якуба Коласа.
Усяго заплянаваныя пяць сустрэч з прыхільнікамі творчасьці беларускага песьняра ў рамках праекта "Зямля — аснова ўсёй Айчыне",— паведамляе БелаПАН.