Замест яго будзе рэпэтыцыя Першамаю
На касах Моладзевага тэатру эстрады зьявілася абвестка, што канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці асьветніцы і прадусара гістарычнай музыкі Арыны Вячоркі адмяняецца. Напярэдадні квіткі зьніклі з сайту kvitki.by.
«Канцэрт рыхтаваўся, рэкляма пайшла, прададзеныя квіткі. Праблемаў таксама не было. Гэта ўсё ж такі канцэрт памяці Арыны, а не палітычная акцыя, — распавядае Віталь Супрановіч. — Пра адмену канцэрту я даведаўся выпадкова, калі нечакана зьніклі квіткі з продажу. Паехаў у тэатар разабрацца. На стале ў намесьніка дырэктара Каралёва Анатоля Мікалаевіча ляжала афіша нашага канцэрту. Ён сказаў, што канцэрт адмяняецца, альтэрнатыўных датаў прапанаваць ніякіх ня можа, толькі ўвосень».
Супрановічу паведамілі, што афіцыйная прычына адмены канцэрту — ліст зь Міністэрства культуры пра дадатковыя рэпэтыцыі для сьвяточных майскіх канцэртаў.
Начальніца канцэртнага аддзелу Ірына Пазьнякова пацьвердзіла адмену канцэрту. Паводле яе словаў, 23-25 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады адбудуцца рэпэтыцыі майскіх сьвятаў, і мерапрыемствы давялося адмяніць. Аднак, як пасьля стала вядома, іншыя канцэрты — 23 і 25 красавіка — адбудуцца.
«Арына шмат гадоў працавала ў тым тэатры, арганізавала там дзясяткі канцэртаў. Думаю, не абышлося тут без спэцслужбаў. Арына ўжо год не жыве. Ганьба кіраўніцтву тэатру і тым, хто забараніў канцэрт: яны баяцца нават памяці пра чалавека, які адкрыў цэламу пакаленьню беларускую гістарычную музыку. Сымбалічна, што афіцыйная прычына забароны канцэрту — сьвяткаваньне савецкіх травеньскіх сьвятаў. На іншае ў іх нават фантазіі не хапіла».
Сваякі і сябры Арыны Вячоркі запрашаюць а памінальную службу, якая, верагодна, адбудзецца ў Петрапаўлаўскай царкве ў Менску 24 красавіка.
Канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці Арыны Вячоркі меў адбыцца 24 красавіка а 19-ай гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя выканаўцы беларускай гістарычнай, аўтарскай і фольк-песьні, вядомыя рок-музыкі: гурт GUDA, Тодар і WZ-orkiestra, Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Паліна Рэспубліка, Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сасноўскі, Тацяна Беланогая, Алесь Чумакоў, Andre Karp, «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» ды іншыя.
Віталь Супрановіч
Паводле ініцыятара канцэрту Віталя Супрановіча, прычыны адмены канцэрту незразумелыя:«Канцэрт рыхтаваўся, рэкляма пайшла, прададзеныя квіткі. Праблемаў таксама не было. Гэта ўсё ж такі канцэрт памяці Арыны, а не палітычная акцыя, — распавядае Віталь Супрановіч. — Пра адмену канцэрту я даведаўся выпадкова, калі нечакана зьніклі квіткі з продажу. Паехаў у тэатар разабрацца. На стале ў намесьніка дырэктара Каралёва Анатоля Мікалаевіча ляжала афіша нашага канцэрту. Ён сказаў, што канцэрт адмяняецца, альтэрнатыўных датаў прапанаваць ніякіх ня можа, толькі ўвосень».
Супрановічу паведамілі, што афіцыйная прычына адмены канцэрту — ліст зь Міністэрства культуры пра дадатковыя рэпэтыцыі для сьвяточных майскіх канцэртаў.
Начальніца канцэртнага аддзелу Ірына Пазьнякова пацьвердзіла адмену канцэрту. Паводле яе словаў, 23-25 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады адбудуцца рэпэтыцыі майскіх сьвятаў, і мерапрыемствы давялося адмяніць. Аднак, як пасьля стала вядома, іншыя канцэрты — 23 і 25 красавіка — адбудуцца.
Жыцьцё для Беларусі, афіша
Паводле словаў Франка, сына Арыны Вячоркі, забарона канцэрту — помста Арыне за яе актыўную беларускую культурную і грамадзкую дзейнасьць ды нянавісьць улады да жывой беларускай культуры:«Арына шмат гадоў працавала ў тым тэатры, арганізавала там дзясяткі канцэртаў. Думаю, не абышлося тут без спэцслужбаў. Арына ўжо год не жыве. Ганьба кіраўніцтву тэатру і тым, хто забараніў канцэрт: яны баяцца нават памяці пра чалавека, які адкрыў цэламу пакаленьню беларускую гістарычную музыку. Сымбалічна, што афіцыйная прычына забароны канцэрту — сьвяткаваньне савецкіх травеньскіх сьвятаў. На іншае ў іх нават фантазіі не хапіла».
Сваякі і сябры Арыны Вячоркі запрашаюць а памінальную службу, якая, верагодна, адбудзецца ў Петрапаўлаўскай царкве ў Менску 24 красавіка.
Канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці Арыны Вячоркі меў адбыцца 24 красавіка а 19-ай гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя выканаўцы беларускай гістарычнай, аўтарскай і фольк-песьні, вядомыя рок-музыкі: гурт GUDA, Тодар і WZ-orkiestra, Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Паліна Рэспубліка, Зьміцер Бартосік, Зьміцер Сасноўскі, Тацяна Беланогая, Алесь Чумакоў, Andre Karp, «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» ды іншыя.
Арына Вячорка (Вележ)
Арына Вячорка — беларускі пэдагог, грамадзкі і культурны дзяяч, ініцыятар адраджэньня рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі. Стваральніца праекту «Легенды Bялікага Kняства» (2000–2001). Арганізатар больш чым 100 канцэртаў старажытнай і фальклёрнай музыкі. Актыўная ўдзельніца беларускага падпольнага руху 1980-х гадоў.