Дзяржсакратар ЗША Колін Паэўл заявіў пра згуртаванасьць міжнароднай кааліцыі, нягледзячы на заплянаваны вывад Гішпаніяй і Гандурасам сваіх кантынгентаў з Іраку.
Пра гэта ён сказаў пасьля перамоваў з італьянскім міністрам замежных справаў Франко Фраціні.
Спадар Паўэл зазначыў, што ён цягам апошніх двух сутак правёў перамовы з многімі лідэрамі краінаў кааліцыі, якія выказвалі расчараваньне рашэньнем урадаў Гішпаніі і Гандураса, разумеючы пры гэтым, што гэта іх сувэрэннае права.
Між іншымі былі названыя кіраўнікі Вугоршчыны, Польшчы, Баўгарыі, Румыніі і Украіны.
Гішпанія абвесьціла пра вывад 1300 сваіх вайскоўцаў з Іраку, Гандурас пра вывад 370 сваіх вайскоўцаў цягам двух месяцаў.