Сёньня міліцыя і невядомыя людзі ў цывільным правялі ператрус у штаб-кватэры "Грамадзянскага Форуму" маладзёвае філіі Аб'яднанае Грамадзянскае партыі. А 12 гадзіне дня ў офіс "Грамадзянскага Форуму" ў цэнтры Менску ўварваліся 5 чалавек: участковы інспэктар міліцыі, падатковы інспэктар, чалавек зь відэакамэраю і дзьве асобы ў цывільным. У памяшканьні знаходзіўся Сяргей Казлоўскі, рэдактар газэты "Маладзёвы праспэкт". Нідаючы аніякіх тлумачэньняў незапрошаныя госьці пачалі ператрус. Праз паўгадзіны пасьля ягонага пачатку ў штаб-кватэру прыехаў старшыня "Грамадзянскага Форуму" Ўладзімер Навасяд. Ён спрабаваў высьвятліць у наведнікаў, на якой падставе яны ўварваліся ў памяшканьне, чаму адбіраюць чужыя рэчы. Паводле словаў спадара Навасяда, а ні ордэра на вобшук, а ні пастановы суду падана не было. Ён атрымаў "тлумачэньне": "гэта нашая справа тут знаходзіцца антыпрэзыдэнцкая арганізацыя!". Адабраньне рэчаў здымалася на відэастужку чалавекам у цывільным, які назваўся Сяргеем Верамейчуком. Быў складзены пратакол адабраньня, у якім фігуравалі: газэта "Народны прэзыдэнт" 700 асобнікаў, улёткі "законная ўлада годнае жыцьцё" 1000 асобнікаў, запрашэньне на народнае гуляньне, прысьвечанае заканчэньню прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі 17 000 асобнікаў, сыстэмны дыск кампутара. Дарэчы, сыстэмны дыск сябры "Грамадзянскага Форуму" здолелі выхапіць і вынесьці. Пратакол, паводле словаў Ўладзімера Навасяда, складаўся тры разы: паводле закону, яго мусяць падпісваць сьведкі. Асобы, якія праводзілі ператрус, запрашалі суседзяў, каб тыя паставілі свае подпісы ў якасьці сьведкаў. Але, калі суседзі даведваліся аб умовах ператрусу, яны адмаўляліся падпісваць пратакол. Натуральна, адмовіліся падпісаць пратакол і прадстаўнікі "Грамадзянскага Форуму". Нязваныя госьці тлумачылі свае дзеяньні тым, што штаб-кватэра "Грамадзянскага Форуму" знаходзіцца ў прыватнай кватэры. А арэнда прыватнага жыльля пад офісы забароненая Грамадзянскім кодэксам. Прадстаўнікі маладзёвае арганізацыі паведамілі, што пад час ператрусу чалавек у цывільным, які не назваўся, вёў зь імі цікавыя размовы, дэманструючы дасьведчанасьць у асабістых справах маладых палітыкаў аднаму прапаноўваў дапамагчы аформіць пашпарт, другому уладкавацца на працу. Дапытваўся: "дзе друкуецца газэта "Народны прэзыдэнт"?". Адабранае было дастаўлена ў бліжэйшы аддзел міліцыі. Цікавая акалічнасьць учора менавіта ў штаб-кватэры "Грамадзянскага Форуму" Беларуская тэлевізыя здымала інтэрвію з кіраўніком АГП Станіславам Багданкевічам аб пэрспэктывах перамоўнага працэсу. Такія вось у нас перамовы атрымліваюцца.