5 лістапада ў Горадні адбылася прэзэнтацыя аўдыёкнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш пад назвай «Птушкі бяз гнёздаў», створанай у Беластоку.
Кіраўнік беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org Яраслаў Іванюк паведаміў, што гэта гукавая вэрсія вядомай кнігі «Споведзь», якая выйшла ў Менску ў 1993 годзе. Васямсот восемдзесят хвілін успамінаў Ларысы Геніюш начытала народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Узнавіць успаміны Ларысы Геніюш пастанавіла Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы. Гэта было зроблена са згоды сям’і Геніюшаў. Чаму ня «Споведзь», а — «Птушкі бяз гнёздаў»? Яраслаў Іванюк патлумачыў, што першая назва не зусім падабалася нават самой аўтарцы. Ён знайшоў у тэксьце словы «мы, як тыя птушкі бяз гнёздаў» і вырашыў, што гэта будзе добрая назва. Гэтыя словы датычаць усяго яе пакаленьня, хаця пісала яна пра сваю сям’ю, зазначыў спадар Іванюк. Ён паведаміў, што да канца году гэтая кніга выйдзе таксама ў перакладзе на польскую мову, які выканаў Чэслаў Сэнюх.
Свае песьні на словы Ларысы Геніюш выканаў Алесь Камоцкі. Усе, хто прыйшоў на прэзэнтацыю, атрымалі ў падарунак «Птушкі бяз гнёздаў». Прэзэнтацыя прайшла ў рамках Дзён Губэрта, якія адбыліся ў Горадні 2-5 лістапада, і стала заключным мерапрыемствам. Дні Губэрта пяты раз ладзілі ТБШ і «Гарадзенская бібліятэка».
Узнавіць успаміны Ларысы Геніюш пастанавіла Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы. Гэта было зроблена са згоды сям’і Геніюшаў. Чаму ня «Споведзь», а — «Птушкі бяз гнёздаў»? Яраслаў Іванюк патлумачыў, што першая назва не зусім падабалася нават самой аўтарцы. Ён знайшоў у тэксьце словы «мы, як тыя птушкі бяз гнёздаў» і вырашыў, што гэта будзе добрая назва. Гэтыя словы датычаць усяго яе пакаленьня, хаця пісала яна пра сваю сям’ю, зазначыў спадар Іванюк. Ён паведаміў, што да канца году гэтая кніга выйдзе таксама ў перакладзе на польскую мову, які выканаў Чэслаў Сэнюх.
Выступае Зінаіда Бандарэнка
Свае ўражаньні ад агучваньня ўспамінаў паэткі расказала Зінаіда Бандарэнка. Выступіў дасьледчык творчасьці Ларысы Геніюш Міхась Скобла і людзі, каторыя яе добра ведалі — паэтка Данута Бічэль і прафэсар Аляксей Пяткевіч. Спадар Пяткевіч выказаў упэўненасьць, што Ларыса Геніюш будзе некалі кананізаваная як хрысьціянская сьвятая.Свае песьні на словы Ларысы Геніюш выканаў Алесь Камоцкі. Усе, хто прыйшоў на прэзэнтацыю, атрымалі ў падарунак «Птушкі бяз гнёздаў». Прэзэнтацыя прайшла ў рамках Дзён Губэрта, якія адбыліся ў Горадні 2-5 лістапада, і стала заключным мерапрыемствам. Дні Губэрта пяты раз ладзілі ТБШ і «Гарадзенская бібліятэка».