У Менску паказалі «Kazus Бяляцкага»
Your browser doesn’t support HTML5
16 кастрычніка ў рамках Маратону Салідарнасьці з палітвязьнямі прайшла прэзэнтацыя фільма "Kazus Бяляцкага". Фільм прадстаўлялі аўтар сцэнару Уладзімер Халіп і рэжысэр Юры Стаюнічаў. На прэзэнтацыі прысутнічала маці зьніклага Зьмітра Завадзкага Вольга, і ўсе прысутныя разам памаліліся за яго і іншых зьніклых палітыкаў.