У Вышэйшай школе эканомікі ў Празе сёньня адкрылася выстава, прысьвечаная беларускім палітвязьням. 15 плякатаў з партрэтамі моладзевых лідэраў, грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў з кароткай інфармацыzй пра іх дзейнасьць і лёс.
Нагодай для адкрыцьця выставы — 50-гадовы юбілей Алеся бяляцкага, які адзначаюць сёньня па ўсім сьвеце.
Лідэр «Асацыяцыі за мадэрнізацыю» ў Чэхіі Аляксей Францкевіч лічыць, што беларускае пытаньне ў Чэхіі адыходзіць на другі плян:
Аляксей Францкевіч
«Калі не нагадваць чэхам, чэскім палітыкам пра тое, што адбываецца ў Беларусі, то гэтая тэма забудзецца. Акцыямі, выставамі, якія мы праводзім практычна штотыдзень у Празе і іншых гарадах, мы дэманструем нашую салідарнасьць з тымі, хто змагаецца за свабоду і незалежнасьць у Беларусі. Гэтая выстава — знак падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым палітвязьням».
Выстава працягнецца месяц.