У Крысьціны Шацікавай — цяжкае анкалягічнае захворваньне. Хваробу выявілі на позьняй стадыі, традыцыйныя сродкі і спосабы лячэньня не дапамагаюць.
«30 верасьня 2011 году я даведалася... І то, мяне знаёмы адвёз да сваёй знаёмай лекаркі, таму што мае лекары мне пастаянна прапісвалі таблетачкі ад кашлю. Я выклікала лекара, ён прыйшоў да мяне дахаты, нахаміў мне, сказаў, што калі мне бальнічны ліст не патрэбны, то і ў паліклініку мне ня трэба. А калі б мяне накіравалі ў паліклініку і зрабілі ў той момант флюараграфію, магчыма, усё б склалася па-іншаму... І так усё са спазьненьнем робяць. Тры месяцы бачылі, што мне не дапамагае, але працягвалі труціць хіміяй. А лечаць так: кажуць, зрабіце яшчэ хімію, у нас няма месцаў, таму пачакайце. Сядзіш, чакаеш паўтара месяца. Потым зноў месцаў няма. І так ва ўсім...», — распавядае Крысьціна.
Зараз Крысьціна з двума дзецьмі — на хутары ў бацькоў, бо ў Магілёве яна жыве ў «хрушчоўцы» бязь ліфта і ня можа падняцца нават на другі паверх. А ёй увесь час трэба езьдзіць на працэдуры.
Сябар Крысьціны Томас Якавіцкі кажа:
«Стан яе цяжкі. Запусьцілі хваробу ў свой час, яна ўсё разьвівалася. Цяпер пастаянна трэба адпампоўваць вадкасьць зь лёгкіх, ёй становіцца немагчыма дыхаць. Потым на некалькі дзён робіцца лепей. Вось літаральна ў пятніцу я вазіў яе на працэдуру, і ў панядзелак зноў павязу...
Чым ёй дапамагчы, я нават і ня ведаю. Знайшоў нейкага народнага знахара, павязу яе ў Белаазёрск. А дактары разводзяць рукамі, нічым дапамагчы ня могуць».
Праваабаронца Валер Шчукін сябруе зь сям’ёй Шацікавых:
«Я быў у яе тры дні таму. Лекары ня ведаюць, як яе лячыць. Дапамагчы ёй можна грашыма, бо лекі вымагаюць вялікіх грошай. Пастаянна трэба машыну наймаць, каб езьдзіць на працэдуры, бо ў грамадзкім транспарце яна ж езьдзіць ня можа. У Менск пастаянна трэба на кансультацыі езьдзіць. Яна жанчына адэкватная, усё разумее...»
Незалежныя СМІ пісалі ўжо пра складанае становішча Крысьціны Шацікавай. На першую хвалю абвестак адгукнулася шмат людзей. І Крысьціна выказала шчырую падзяку ўсім, хто дапамог. Але сродкаў на лячэньне ў замежнай клініцы катастрафічна бракуе. Сябры абвясьцілі збор сродкаў для Крысьціны Шацікавай:
Рахунак у «Беларусбанку»: 700/12 № 01078260, Шацікаву Валерыю Арцёмавічу для Шацікавай Крысьціны. Для паштовых пераводаў: г.Магілёў, Пушкінскі праспэкт, д.63, кв.207, Шацікавай Крысьціне Валер’еўне.