У Румыніі 29 ліпеня адбываецца рэферэндум па пытаньні аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў прэзыдэнта краіны Траяна Бэсэску.
Палітычны крызіс у Румыніі выкліканы абвінавачваньнямі партыяў кіроўнай кааліцыі ў адрас прэзыдэнта ў парушэньні ім канстытуцыйных паўнамоцтваў.
Паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы часова перададзеныя прадстаўніку кіроўнай кааліцыі Крыну Антанэску.
Бэсэску, партыя якога зараз знаходзіцца ў апазыцыі, заявіў, што стаў ахвярай карумпаваных палітычных апанэнтаў.