Бліц-агляд падзеяў у Беларусі й сьвеце ў панядзелак, 30 ліпеня.
НАДВОР’Е
Кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, град. Тэмпература +28-34, па захадзе +22-27.
СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
На Украіне пачынаецца кампанія парлямэнцкіх выбараў.
У Польшчы будзе з візытам кандыдат на прэзыдэнта ЗША Міт Ромні, заплянаваная яго сустрэча з прэм’ерам Тускам і экс-прэзыдэнтам Валэнсам.
У Лёндане працягваюцца летнія Алімпійскія гульні.
У панядзелак Аляксандар Лукашэнка паабяцаў прыняць рашэньне пра тое, хто ж нясе адказнасьць за "бамбаваньне" Беларусі плюшавымі мядзьведзямі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1502: Хрыстафор Калюмб адкрыў Гандурас.
1768: пачалося першае кругасьветнае падарожжа капітана Джэймса Кука.
1840 : цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Белоруссия» ды загадаў выкарыстоўваць замест яго назву «губэрні Паўночна-Заходняга краю».
1898: першы трамвай быў пушчаны ў Віцебску.
1956: у савецкіх газэтах апублікавана пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
1960: СССР і Кітай абвясьцілі аб ідэалягічным расколе.
1966 : у БССР аднавілі 17 раней ліквідаваных раёнаў.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ
1796: Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог (пам. у 1867)
1863 : Генры Форд, амэрыканскі прамысловец (пам. у 1947)
1911: Чэслаў Мілаш, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (пам. у 2004)
1917: Ціхан Кісялёў, колішні першы сакратар ЦК КПБ (пам. у 1983)
1948 : Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафэсар
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ
2007 : Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр (нар. у 1918)
2007 : Мікелянджэла Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр (нар. у 1912)
2009 : Юры Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр (нар. у 1954)
МІНУС 365
Андрэй Саньнікаў у калёніі сустрэўся зь Мікітам Ліхавідам
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Чалавек памірае тады, калі перастае мяняцца. А пахаваньне гэта толькі фармальнасьць.
Генры Форд.