Вольга Цярэшчанка: У плянах — падняць спадчыну Новіка-Пяюна
Your browser doesn’t support HTML5
Вольга Цярэшчанка нарадзілася 3 красавіка 1964 г. у вёсцы Лушчыкі Воранаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў.
Скончыўшы ў 1984 г. Гомельскую пэдвучэльню па музычным аддзяленьні, працягвала сьпяваць у тамтэйшым народным вакальным ансамблі «Пралескі».
Спаткаўшыся з журналістамі Сяргеем і Тацянай Дубаўцамі, даведалася пра Беларусь невядомую, пра якую не казалі ў школах і ВНУ.
Захацелася паспрабаваць сьпяваць сваё. Першыя песьні былі на словы Алеся Гаруна, Ларысы Геніюш.
Ляўрэат 1-га фэстывалю аўтарскай песьні (пачатак 90-х).
Удзельнічала ў фэстывалі аўтарскай песьні «Miensk 1996». Два разы брала ўдзел у фэстывалі беларускай музыкі ў Польшчы «Басовішча».
У 2003 г. у Гомелі прэзэнтавала дыск «Хтось крануўся крылаў».
Выкладае беларускую мову і літаратуру ў гомельскай Беларускай гімназіі № 36 і перадае вакальнае майстэрства ўдзельнікам Узорнага вакальнага гурта «Амялушкі».
З архіву «Свабоды»
Your browser doesn’t support HTML5
«Падарожным, Божанька». На верш Уладзімера Жылкі
Your browser doesn’t support HTML5
«Раманс аб расстраляным каханьні». На верш Уладзімера Караткевіча