Кася Галіцкая арыштавана на 10 сутак

Такі прысуд вынесла судзьдзя Маскоўскага раёна Менска Тацяна Мотыль. Дзяўчыну звінавацілі ў лаянцы (арт.17.1 КаАП)
Сьведкам па справе выступіў спэцназавец Яўген Барадач.

Кася Галіцкая была затрыманая 17 ліпеня нібыта за тое, што яна брыдкасловіла ў памяшканьні Дома правасудзьдзя.

Ноч Кася правяла ў пастарунку.