Праваабаронцы кажуць пра зьнікненьне Касі Галіцкай

Кася Галіцкая і Ірына Васільева, маці Рамана Васільева, архіўнае фота

Кася Галіцкая, сяброўка маладафронтаўца Рамана Васільева, 17 ліпеня паехала ў Маскоўскі раённы суд.
«Вось ужо каля гадзіны яе тэлефон маўчыць, і мы думаем, што яе затрымалі. Да таго Кася распавядала, што раніцай да яе былі падазроныя званкі, каб выклікаць на вуліцу, і яна меркавала, што яе хочуць ізаляваць, як і хлопцаў-маладафронтаўцаў», — паведаміла «Свабодзе» праваабаронца зь «Вясны» Алеся Якубоўская.

Паводле апошніх зьвестак ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску мусяць пачацца працэсы над маладафронтаўцамі Раманам Васільевым і Ўладзем Яроменкам. Палітыкі ў Беларусі кажуць, што пачаўся традыцыйны «хапун» актывістаў напярэдадні візытаў расейскіх кіраўнікоў. 18 ліпеня чакаецца прыезд у Менск прэмьер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.