Літоўскае пасольства ў Беларусі ўзначаліць былы пасол Літвы ў НАТО і былы міністр абароны краіны Лінас Лінкявічус.
Пра гэта паведамляе БелаПАН.
51-гадовы Лінкявічус стане пятым паслом Літвы ў Беларусі. З 2011 года ён працаваў кансультантам прэм’ер-міністра па сувязях з НАТО, паслом па асобых даручэньнях. Вядомы таксама як публіцыст. Сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.
Назваць дату прыезду Лінаса Лінкявічуса ў Менск у пасольстве пакуль не змаглі. Як паведамляюць літоўскія СМІ, новы кіраўнік дыппрадстаўніцтва можа прыехаць у Беларусь у 20-х чыслах ліпеня.
Цяперашні пасол Літвы Эдмінас Багдонас, які працуе ў Беларусі з 2007 года, пакіне Менск на наступным тыдні ў сувязі з заканчэньнем сваёй дыпляматычнай місіі.