Паводле першай неафіцыйнай інфармацыі сэрбскага Цэнтру за свабодныя выбары, у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Сэрбіі найбольш галасоў набралі Борыс Тадзіч з Дэмакратычнай партыі і Томіслаў Нікаліч з Сэрбскай прагрэсіўнай партыі. Пераможцу выявіць другі тур.
Паводле неафіцыйных вынікаў, Тадзіч набраў 26,8 працэнтаў галасоў, Нікаліч - 25,6 працэнтаў.
Усяго ўдзел у галасаваньні брала 58,7 працэнтаў ад усіх зарэгістраваных выбарцаў.
Усяго ўдзел у галасаваньні брала 58,7 працэнтаў ад усіх зарэгістраваных выбарцаў.