Пра гэта прэсавы сакратар галоўнай паўдзяржаўнай тэлекамунікацыйнай кампаніі Швэцыі і Фінляндыі Томая Ёнсан заявіў сёньня журналістам у Стакгольме.
Ён пацьвердзіў, што кампанія супрацоўнічае ня толькі з органамі дзяржбясьпекі Беларусі, але таксама і з спэцслужбамі такіх постсавецкіх краін як Азэрбайджан, Казахстан, Таджыкістан, Узбэкістан ды іншымі.
Паводле ягоных словаў, TeliaSonera павінна прытрымлівацца законаў тых краінаў, дзе яна працуе, а да таго ж у выпадку неабходнасьці даваць доступ спэцслужбам да інфармацыі сваіх кліентаў. Гэта правіла дзейнічае паўсюль, у тым ліку і ў Швэцыі, падкрэсьліў Ёнсан. Ён таксама дадаў:
«TeliaSonera пастаўляе тэхналёгіі, а яны могуць быць выкарыстаныя як у добрых, так і кепскіх мэтах».
Гэтае інтэрвію перадрукавала сёньня венскае выданьне Der Standard, а таксама шэраг іншых аўстрыйскіх ды эўрапейскіх СМІ. Скандал вакол супрацы TeliaSonera і спэцслужбаў аўтарытарных рэжымаў шэрагу постсавецкіх рэжымаў выйшаў па-за межы Швэцыі. Выданьні паведамляюць чытачам пра тое, як службы дзяржбясьпекі (у якасьці галоўнага прыкладу прыводзіцца КДБ Беларусі) атрымалі праз мабільнага апэратара поўную інфармацыю пра перапіску, званкі, месцазнаходжаньне, перамяшчэньні апанэнтаў рэжыму і як гэтыя зьвесткі сталі падставай для затрыманьняў ды арыштаў.
Таксама Der Standard перадрукаваў і рэакцыю міністра замежных справаў Швэцыі Карла Більта на тыя публікацыі ў швэдзкіх мэдыях, дзе журналісты апэлююць да адказнасьці ўраду, бо прыкладна больш за траціну акцыяў і галасоў TeliaSonera належаць менавіта швэдзкай дзяржаве. У размове з журналістамі міністар адзначыў, што ня трэба перабольшваць адказнасьць, бо дзяржаўная доля ў кампаніі ёсьць «мінарытарнай і тым больш мінарытарнай яна ёсьць за мяжой».
Тым часам кіраўнік праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла ў сваёй заяве называе кампанію і яе акцыянэраў «свайго роду саўдзельнікамі» таго ціску, які аказвае рэжым у Беларусі на дысыдэнтаў ды грамадзкіх актывістаў. Паводле ягоных словаў, сумесная доля акцыяў і галасоў у TeliaSonera швэдзкай ды фінскай дзяржаваў (37,3% належаць швэдам, а 13,7% — фінам) – гэта ўсё ж большасьць. Паколькі ўрад Швэцыі паўсюль заяўляе пра сваю падтрымку правоў чалавека, а ў канкрэтным выпадку не прытрымліваецца гэтага правіла, ён нясе поўную адказнасьць за сытуацыю, лічыць праваабаронца.
Акрамя таго, Марцін Угла называе абсурднымі словы прадстаўнікоў TeliaSonera адносна супрацы з спэцслужбамі асобных краінаў і павагі да іх заканадаўства.
«Гэтае разважаньне ня мае сэнсу, калі гаворка ідзе пра дыктатуры, дзе няма вяршэнства закона, дзе паліцыя ды ўлады самі зьдзяйсьняюць злачынствы», кажа кіраўнік швэдзкай Östgruppen.