12 красавіка ў Магілёве й Бабруйску разглядаліся пазовы звольненых актывістаў незалежных прафсаюзаў.
У абласным цэнтры сябра прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі і ягоны калега з Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалай Расюк дамагаліся зьмяненьня фармулёвак звальненьня з выплатай кампэнсацыі. У Бабруйску сябра прафсаюзу РЭП Канстанцін Локцеў патрабаваў аднаўленьня на працы і таксама выплаты кампэнсацыі.
Муляра Аляксея Паўлоўскага звольнілі з акцыянэрнага таварыства «Прамжылбуд» па сканчэньні кантракту. З фармулёўкай актывіст не пагадзіўся. Зьвярнуўся ў суд з патрабаваньнем зьмяніць яе на іншую — «звольнены з ініцыятывы работніка праз парушэньне наймальнікам умоваў кантракту». Акрамя таго, актывіст дамагаўся выплаты трохмесячнага сярэдняга заробку паводле працоўнага кантракту і двухтыднёвага — паводле Працоўнага кодэксу. Сёньня ў Кастрычніцкім судзе было падпісана міравое пагадненьне між Паўлоўскім і «Прамжылбудам». Паводле пагадненьня актывісту да 25 красавіка зьменяць фармулёўку звальненьня на тую, якой ён дамагаўся, і выплацяць больш за 11 мільёнаў рублёў кампэнсацыі:
Сёньня ж у Ленінскім судзе Магілёва пачаўся разгляд пазову сябра Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Расюка супраць Упраўленьня капітальнага будаўніцтва гарвыканкаму. Патрабаваньні — тыя ж, што і ў Паўлоўскага. Будаўнічая арганізацыя «Інвэстсыстэм», дзе раней Расюк рабіў электрыкам, збанкрутавала. Яго і іншых работнікаў перавялі ва Ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва. Па заканчэньні кантракту Мікалаю Расюку паведамілі, што ўпраўленьне зь ім працоўных адносінаў працягваць ня будзе.
Бабруйскі раённы суд разглядае пазоў яшчэ аднаго актывіста прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці, Канстанціна Локцева. Яго звольнілі з кацельнай аздараўляльнага лягеру «Мара» — нібыта за прагул. Адказчыкам на працэсе выступае жылкамгас Бабруйскага раёну. Локцеў заяўляе, што звольнілі яго праз грамадзкую дзейнасьць:
«З рэпрэсіямі, з наведваньнем працы супрацоўнікамі КДБ і ідэалягічных службаў выканкаму. Яны нават цікавіліся мною пасьля звальненьня — ці звольнены я. Яны лічаць, што я мушу прайграць працэс. Яны адпрацавалі пытаньні са сьведкамі. Дамагаюся — аднаўленьня на працы, каб зьнялі артыкул за прагулы і атрымаць кампэнсацыю за дні, якія я змарнаваў пасьля звальненьня».
Раней ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату дамогся, каб яму зьмянілі фармулёўку прычын звальненьня і выплацілі кампэнсацыю, сябра Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Алег Аксёнаў.
Муляра Аляксея Паўлоўскага звольнілі з акцыянэрнага таварыства «Прамжылбуд» па сканчэньні кантракту. З фармулёўкай актывіст не пагадзіўся. Зьвярнуўся ў суд з патрабаваньнем зьмяніць яе на іншую — «звольнены з ініцыятывы работніка праз парушэньне наймальнікам умоваў кантракту». Акрамя таго, актывіст дамагаўся выплаты трохмесячнага сярэдняга заробку паводле працоўнага кантракту і двухтыднёвага — паводле Працоўнага кодэксу. Сёньня ў Кастрычніцкім судзе было падпісана міравое пагадненьне між Паўлоўскім і «Прамжылбудам». Паводле пагадненьня актывісту да 25 красавіка зьменяць фармулёўку звальненьня на тую, якой ён дамагаўся, і выплацяць больш за 11 мільёнаў рублёў кампэнсацыі:
Аляксей Паўлоўскі
«Я цалкам задаволены выракам. Усё, што патрабаваў, усё выканана. Пяцьдзясят зь лішнім парушэньняў, як высьветлілася, мелі месца. Мы паднялі і калектыўную дамову, і кантракт. Былі накіраваныя скаргі своечасова ў кантрольныя органы, санстанцыі, інспэкцыі працы, і тыя далі такія адказы, якія не давалі магчымасьці арганізацыі неяк выйграць гэты суд», — заяўляе Аляксей Паўлоўскі.Сёньня ж у Ленінскім судзе Магілёва пачаўся разгляд пазову сябра Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Расюка супраць Упраўленьня капітальнага будаўніцтва гарвыканкаму. Патрабаваньні — тыя ж, што і ў Паўлоўскага. Будаўнічая арганізацыя «Інвэстсыстэм», дзе раней Расюк рабіў электрыкам, збанкрутавала. Яго і іншых работнікаў перавялі ва Ўпраўленьне капітальнага будаўніцтва. Па заканчэньні кантракту Мікалаю Расюку паведамілі, што ўпраўленьне зь ім працоўных адносінаў працягваць ня будзе.
Мікола Расюк
«Мяне звольнілі незаконна й не па-людзку. Я чарнобылец. Стаю на дыспансэрным уліку. Тры гады да пэнсіі. Папярэдняе кіраўніцтва мяне на працы трымала як добрага спэцыяліста. Я дужа не зьвяртаў увагі на парушэньні маіх працоўных правоў. Я працаваў, мяне паважалі. Новае кіраўніцтва вырашыла мяне пазбавіцца», — зазначае Мікалай Расюк.Бабруйскі раённы суд разглядае пазоў яшчэ аднаго актывіста прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці, Канстанціна Локцева. Яго звольнілі з кацельнай аздараўляльнага лягеру «Мара» — нібыта за прагул. Адказчыкам на працэсе выступае жылкамгас Бабруйскага раёну. Локцеў заяўляе, што звольнілі яго праз грамадзкую дзейнасьць: