Андрэй Мельнікаў нарадзіўся ў 1965-м у Гомелі.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Воршы. Ворша ж была галоўным горадам жыцьця з 1969 па 2002 гг.
Служыў у войску, працаваў рабочым, загадчыкам фоталябараторыі, настаўнікам і кіраўніком дзіцячых гурткоў.
У 1987–90 гг. быў адным з актыўных аўтараў «Аршанскай газэты» (на той час «Ленінскага прызыву») і яе літстаронкі «Дняпроўскія галасы».
У 1999 г. скончыў завочна ГДУ імя Францыска Скарыны па спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура».
Друкаваўся ў рэспубліканскай пэрыёдыцы, калектыўных зборніках, творчы партрэт разам з цыклем вершаў зьмешчаны ў часопісе «Роднае слова» (1994, № 10).
Аўтар шмат якіх песенных аўдыёальбомаў, збольшага самапальных.
Пераможца фэстывалю «Залатая горка 1994», 30-га гiт-параду Радыё Свабода (1994), бардаўскага фэсту ў Бельску-Падляскім у 1996 г.
Заснавальнік фэстаў: «Аршанская бітва», «Гэта — мы! » і Талькоўскага (ля мястэчка Талька).

З архіву «Свабоды»
Your browser doesn’t support HTML5
«Слуцкія палкі». На верш Алеся Змагара
Your browser doesn’t support HTML5
«Шляхецкая»
Your browser doesn’t support HTML5
«Таварыш»
Your browser doesn’t support HTML5
«Ізноў мы нас вабодзе»
Your browser doesn’t support HTML5
«Гэта мы»
Your browser doesn’t support HTML5
Зьміцер Бартосік гутарыць з Андрэем Мельнікавым