7 сакавіка ў Менску ў Палацы мастацтва адчынілася Рэспубліканская выстава шрыфту і каліграфіі «ЛІТАРТ-2012».
У яе экспазыцыі творы мануальнай, паліграфічнай і кампутарнай графікі, розныя варыяцыі друкарскага шрыфту і грамадзянскага скорапісу.
Your browser doesn’t support HTML5
У Палацы мастацтва — «ЛІТАРТ-2012»
Шырокі дыяпазон творчых пошукаў у розных тэхніках і накірунках прадставілі Павал Семчанка, Генадзь Мацур, Уладзімер Цэсьлер, Юры Тарэеў, Усевалад Сьвентахоўскі, Сяргей Саркісаў, Канстанцін Вашчанка, Андрэй Савіч, Сяргей Цімохаў, іншыя каліграфы і дызайнэры і тыя, хто яшчэ вучыцца старажытнаму мастацтву.
Творы старэйшых удзельнікаў выставы — гэта пераважна графічныя знакі, ініцыялы, лягатыпы, а студэнцкія працы — гэта крэатыўныя пошукі новых вобразна-фармальных кампазіцый на глебе літар.