Вучыўся ў савецкай школе і служыў у савецкім войску, дзе ўпершыню пачаў выяўляцца як носьбіт беларускай сьвядомасьці і культуры.
Падчас навучаньня на геаграфічным факультэце БДУ зацікавіўся бардаўскай песьняй і традыцыйнай народнай культурай — выконваў пад гітару народныя рамансы, песьні Сяржука Сокалава-Воюша, Андрэя Мельнікава, Людмілы Рублеўскай, Ігара Лучанка, ствараў уласную музыку і вершы.
З 1989 г. — удзельнік моладзевай суполкі «Талака» (пад кіраўніцтвам Сяржука Вітушкі), акадэмічнага студэнцкага хору БДУ і фальклёрнага ансамбля «Рунь» Тэхналягічнага ўнівэрсытэту.
Працуе пэдагогам пазашкольнай установы ў Менску.
Цікавіцца гісторыяй і краязнаўствам. Ладзіць экскурсіі па Беларусі для сяброў і людзей, неабыякавых да гісторыі краю.
З архіву «Свабоды»
Your browser doesn’t support HTML5
«У выгнаньне»
Your browser doesn’t support HTML5
«Ой, ня раз матуля варажыла». На верш Тодара Лебяды