Першая кніга «Листи з-під ковдри» (2002) выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, у Кіеве.
Аўтар паэтычных кніг «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Землякі, альбо беларускія лімэрыкі» (2005), «From Belarus with love», «Cто лі100ў на tut.by» (2007), «Бэрлібры» (2008). «Несымэтрычныя сны» (2010). Напісаў кнігу дзіцячых вершаў «Нататкі таткі», якая была перакладзеная на ўкраінскую і выдадзеная ва Ўкраіне ў 2011 годзе. У Беларусі яшчэ не.
Перакладае з ангельскай, францускай, польскай, расейскай, украінскай.
Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Беларускім нацыянальным гуманітарным ліцэі.
Кіраўнік «Перакладніцкай майстэрні» пры Беларускім калегіюме.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.
Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў.
Вершы Хадановіча перакладаліся на ангельскую, латыскую, літоўскую,
нямецкую, польскую, расейскую, славацкую, украінскую, славенскую,
чэскую, швэдзкую мовы.
Са сьнежня 2008 г. — старшыня беларускага ПЭН-Цэнтру.