Алесь Тарановіч (Эроціч) вязе ў Менск «Бэрлінскую мазаіку»

Алесь Тарановіч (Алесь Эроціч)

Саюз беларускіх пісьменьнікаў арганізуе прэзэнтацыю новай кнігі беларускага мастака і пісьменьніка Алеся Тарановіча (Алеся Эроціча) «Бэрлінская мазаіка».
Імпрэза пройдзе 28 сьнежня ў кнігарні «логвінаЎ» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

Ад 1998 года Тарановіч жыве і працуе ў Нямеччыне. Жыцьцю на чужыне — сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам — прысьвечаныя эсэ зь яго новай кнігі, якая сёлета выйшла ў сэрыі «Бібліятэчка часопіса Дзеяслоў».

На прэзэнтацыі «Бэрлінскай мазаікі», акрамя самога аўтара, выступяць Алесь Разанаў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка.

Алесь Тарановіч са створанага сабой найважнейшымі лічыць тры рэчы: мастацкую суполку «Галіна», галерэю «Шостая лінія» і тэатар «Сталёвы аргазм».