Чацьвёрты зьезд БХД скончыўся канцэртам у паўзмроку

У менскім Палацы культуры трактарнага заводу прайшоў чацьвёрты ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». Па заканчэньні адміністрацыя будынку выключыла ў залі электрычнасьць, каб сарваць заплянаваны канцэрт.
17:30 Сьвятло ў залі пагасла, засталося цьмянае асьвятленьне ля сцэны. Лявон Вольскі не разгубіўся і сьпявае пад акустычную гітару безь мікрафону.

17:20 Зьезд БХД скончыўся. Але заплянаваны канцэрт адміністрацыя ДК праводзіць забараніла, бо не была ўзгодненая праграма. Людзі застаюцца ў залі, крычаць «ганьба». Адміністрацыя пагражае выключыць сьвятло.

Your browser doesn’t support HTML5

Зьезд БХД. Апошнія акорды


Unplugged-выступ Лявона Вольскага


Партыя БХД з 2009 году ўжо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды і падавала рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі, але да гэтага часу дзяржаўную рэгістрацыю так і не атрымала.

Зьезд абраў сустаршынямі БХД Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Георгія Дзьмітрука.

Віталь Рымашэўскі, Зьміцер Садоўскі, Георгі Дзьмітрук


У сваім відэазвароце да дэлегатаў сустаршыня БХД палітвязень Павал Севярынец заявіў, што найважнейшай задачай застаецца вызваленьне палітычных вязьняў. Таксама ён выказаўся за падрыхтоўку «паўнамаштабнага актыўнага байкоту фарсу». Ён адзначыў, што ня бачаць ніякага сэнсу ў тым, што арганізуе рэжым. Большая частка беларусаў на так званыя выбары ня пойдзе.

Відэазварот Паўла Севярынца




Your browser doesn’t support HTML5

У Менску пачаўся IV зьезд БХД


Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі пералічылі ўмовы, пры якіх БХД можа ўзяць удзел у выбарчай кампаніі. Сярод іх — вызваленьне палітвязьняў, дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства, дапушчэньне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Паводле Рымашэўскага, БХД «прапануе мірную перадачу ўлады». Ён лічыць, што неабходна «не дапусьціць легітымізацыі недэмакратычнай ўлады».

Віталь Рымашэўскі сярод іншага сказаў, што прызнае сваю віну за тое, што напісаў ліст Лукашэнку, каб яго вызвалілі. Гэта быў вымушаны кмпраміс ва ўмовах пагрозы татальных рэпрэсій.

Таксама Рымашэўскі сказаў, што бярэ адказнасьць за памылкі падчас мінулай выбарчай кампаніі. «Я павінен быў прадугледзіць масавыя рэпрэсіі», сказаў Рымашэўскі. Ён адзначыў, што было «недастаткова ініцыятывы ў арганізацыі Плошчы. Нам патрэбна было абвесьціць свой сцэнар. Браць ініцыятыву на сябе».

У залі, дзе адбываецца зьезд — бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаныя партрэты беларускіх палітвязьняў, на сцэне сымболіка БХД, расьцяжка «Народная партыя з хрысьціянскім сэрцам». З 111 вылучаных дэлегатаў прысутнічае 108.

Тацяна Севярынец

Георгі Дзьмітрук

Дзяніс Садоўскі

Віталь Рымашэўскі сярод іншага сказаў, што прызнае сваю віну за тое, што напісаў ліст Лукашэнку, каб яго вызвалілі.

Дэлегатаў зьезду сярод іншых прыйшоў прывітаць Дзьмітрый Вус. Ён заклікаў падтрымаць яго камапнію пра ўнясеньне зьменаў у Выбарчы кодэкс.

Дзьмітры Вус



Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан

Напачатку зьезду былі зачытаныя вітаньні ад хрысьціянскіх дэмакратаў Аўстрыі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Славаччыны, Латвіі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Бэльгіі, у тым ліку ад старшыні Эўрапейскай народнай партыі, ад прэм’ер-міністра Літвы, ад міністра замежных спраў Славаччыны. Яны заявілі, што будуць патрабаваць вызваленьня палітвязьняў, дэмакратызацыі краіны, будуць супрацоўнічаць з БХД і падтрымліваць іх.

Многія запрошаных не атрымалі візы для ўдзелу ў зьездзе.