У асяродзьдзі апазыцыі актыўна абмяркоўваецца зварот Анатоля Лябедзькі да палітычных уцекачоў, якія пакінулі Беларусь летась пасьля сьнежаньскіх падзеяў на Плошчы. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі заклікаў іх вярнуцца ў Беларусь.
Кіраўнік зарэгістраванага ва Ўкраіне «Беларускага цэнтра» Вячаслаў Сіўчык, адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да закліку Анатоля Лябедзькі, згадаў пра лёс свайго аднадумца, намесьніка кіраўніка гэтай грамадзкай арганізацыі Юрася Карэтнікава. Пасьля Плошчы Юрась, хаваючыся ад перасьледу беларускіх спэцслужбаў, зьехаў ва Ўкраіну. А напрыканцы кастрычніка, не хаваючыся, вярнуўся на Радзіму, дзе яго затрымалі і пасадзілі на 10 сутак, кажа Вячаслаў Сіўчык:
«Бязь сьведак, на падставе рапартаў супрацоўнікаў сілавых структур, якія нават не зьявіліся ў суд. Звычайны канвэер, празь які ўжо прайшлі тысячы беларускіх патрыётаў. Тут былі і ілжэсьведчаньні міліцыянтаў, і фантастычныя, па-за межамі здаровага сэнсу, абвінавачваньні ў дробным хуліганстве. Як часьцяком бывае, сьвядома абразьлівыя, каб ня толькі зьняволіць, а і дадаткова пазьдзекавацца».
«Беларускі цэнтар» патрабуе неадкладнага вызваленьня Юрася Карэтнікава і заклікае да салідарнасьці зь ім і яго сям’ёй — падкрэсьлівае Вячаслаў Сіўчык:
«Мы лічым недарэчнымі выказваньні некаторых беларускіх палітыкаў пра неабходнасьць тэрміновага вяртаньня палітэмігрантаў у Беларусь са спасылкай на справу Карэтнікава. Гэтыя выказваньні выглядаюць тым больш дзіўна ў той момант, калі ўзмацняецца ціск на беларускіх палітвязьняў у турмах.
Юрась Карэтнікаў патрабаваў свабоды для Беларусі і свабоды для палітвязьняў. Цяпер яму самому патрэбныя падтрымка і салідарнасьць, а не глыбакадумныя развагі пра тое, мяккія ці жорсткія рэпрэсіі супраць палітэмігрантаў, якія вернуцца, будзе праводзіць рэжым».
Апазыцыйны палітык Алесь Зарэмбюк знаходзіцца ў Польшчы. Ён — адзін з кіраўнікоў «Беларускага дому ў Варшаве». Алесь Зарэмбюк лічыць, што вяртацца трэба:
«Але трэба вяртацца з галавой, так бы мовіць. Трэба абсалютна разумець, куды ты вяртаесься і якія наступствы цябе чакаюць. Калі вяртацца для таго, каб сесьці ў турму на некалькі гадоў і быць катаваным у гэтай турме, тады, я лічу, ня варта вяртацца. А калі ты ведаеш, што твая справа спыненая і цябе не чакаюць тыя жахлівыя рэпрэсіі, празь якія прайшлі нашыя калегі, напрыклад, Алесь Міхалевіч альбо Натальля Радзіна, альбо Ўладзімер Кобец, то тады можна вяртацца. Каб працягваць дзейнасьць. Бо адна справа, калі ты знаходзісься за мяжой. І зусім іншая — калі дома. Бо на Радзіме большыя магчымасьці і большае поле для дзеяньня».
Анатоль Лябедзька кажа, што нікога не прымушае вяртацца ў Беларусь:
«У гэтай сытуацыі кожны робіць свой выбар. Юрась Карэтнікаў зрабіў, на маю думку, абсалютна пазытыўны ўчынак. Былі пагрозы для яго свабоды. Але ён вярнуўся ў Беларусь. Ён адседзіць гэтыя 10 сутак. Але будзе рабіць сваю справу тут, унутры Беларусі».