14.27 Канавалава вінавацяць у падпале кіёску ў ліпені 2004 году. Адвакаты зачыталі матэрыялы справы, зь якіх вынікае, што ў 2004-м выбуховае прыстасаваньне міліцыянты не аддалі на экспэртызу, а разабралі і выкінулі. Таксама вядома, што жыхары Віцебску Казакоў і Данілёнак атрымалі па 2 гады пазбаўленьня волі нібыта за падпал таго самага кіёску.
Your browser doesn’t support HTML5
Пацярпелая ў тэракце Людміла Жэчка
12.00 Суд адхіліў хадайніцтва адваката Станіслава Абразея аб тым, каб зьмяніць меру стрыманьня Ўладзіславу Кавалёву.
"Хадайніцтва не падлягае задавальненьню, бо Кавалёў абвінавачваецца ў цяжкім злачынстве і ў саўдзеле ў асабліва цяжкім", — гаворыцца ў пастанове суду.
Абразей дамагаўся, каб Кавалёва выпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Гэта ўжо другое такое хадайніцтва на працягу працэсу.
"Лічу, што ў меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту адпала неабходнасьць", — заявіў адвакат.
Абразей таксама дадаў, што на судовых паседжаньнях Кавалёў заявіў пра сваю недатычнасьць да выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая". Абаронца лічыць, што ў справе няма аб'ектыўных доказаў датычнасьці Кавалёва да выбуху ў мэтро.
Абвінавачаньне выступіла супраць задавальненьня хадайніцтва.
Судовы працэс па справе выбухаў у Менску і Віцебску ідзе ад з 15 верасьня ў менскім Доме правасудзьдзя. Абвінавачаныя — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў.