Народны сход у рэгіёнах
http://maps.google.com/maps/ms?vpsrc=6&ctz=-180&ie=UTF8&msa=0&msid=207034288873138439713.0004aec7d44bf8a2b0462&t=m&ll=53.943155,27.399902&spn=5.109174,11.557617&z=6&output=embed
Глядзець вялікую мапу
Міліцыя й пракуратура правялі дагляд аўтамашыны Кацоры — там ляжаў мэгафон.
Спадара Кацору затрымалі ў 12.15, калі ён выехаў на прыватным легкавіку з офісу АГП і кіраваўся на Народны сход. У міліцыі ў грамадзкага актывіста ўзялі тлумачэньні з той нагоды, што ягонае прозьвішча й тэлефон пазначаныя ў запрашэньнях на Народны сход.
Разам з Кацорам былі затрыманыя старшыня гарадзкога аргкамітэту Народнага сходу Васіль Палякоў і юрыст Леанід Судаленка. Іх адпусьцілі без складаньня пратаколу.
17.42 У Бэльгіі, Францыі, ЗША салідарныя з удзельнікамі Народнага сходу
Экспэртыза Свабоды: Аляксандар Старыкевіч і Паўлюк Быкоўскі абмяркоўваюць Народны сход
Your browser doesn’t support HTML5
Экспэртыза Свабоды: Аляксандар Старыкевіч і Паўлюк Быкоўскі абмяркоўваюць Народны сход
Удзельнікі Народнага сходу: "Сытуацыя для адкрытага выкліку рэжыму пакуль не сасьпела"
Your browser doesn’t support HTML5
Удзельнікі Народнага сходу: "Сытуацыя для адкрытага выкліку рэжыму пакуль не сасьпела"
16.30 БЕРАСЬЦЕ. Зінаіду Міхнюк адпусьцілі, склаўшы пратакол за лаянку.
Старшыню Берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіду Міхнюк адпусьцілі з Маскоўскага РАУС, склаўшы на яе пратакол.
У пастарунку спадарыню Міхнюк пратрымалі крыху больш трох гадзінаў:“Я ж днямі насіла ў гарвыканкам запрашэньне ўладам, то замест гэтага яны мяне затрымалі. Сачылі за мной, кадэбэшнік стаяў за мной у цывільным, выклікалі машыну, беглі натоўпам з 5 чалавек праз лесапаласу ў парку, каб на мяне накінуцца. Цягнулі 10 мэтраў па зямлі, потым пагрузілі ў “бобік”, склаўшы як ня ведаю каго. Завезьлі ў РАУС, завялі ў “чырвоны куток”, прышлі пяць маёраў і размаўлялі са мной надта ветліва. Пра прафсаюзы, пра тое-сёе… Склалі пратакол, што затрыманая, бо мацюкавалася. Я напісала, што я ня згодная, што на мяне накінуліся… Але я думаю, што і суда ніякага ня будзе, яны мне сказалі, што гэта так вось… фармальна…” – распавяла Зінаіда Міхнюк па вызваленьні.
16.30 З Савецкага РУУС Менска выпусцілі 12 затрыманых. Пратаколы аб праваапарушэньнях не складаліся. У затрыманых узялі адбіткі пальцаў. Таксама ўсіх затрыманых выпусьцілі з пастарунку ў Гомелі - пратаколы на іх не складаліся, перадае праваабарончы цэнтар "Вясна".
Выніковы рэпартаж Валера Каліноўскага:
Арганізатары Народнага сходу: Гэта толькі пачатак
Your browser doesn’t support HTML5
Арганізатары Народнага сходу: Гэта толькі пачатак
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход, ч.1
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход, ч.2
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход, ч.3
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход, ч.4
Відэа затрыманьняў у Бабруйску. Даслала наведніца сайта:
Your browser doesn’t support HTML5
Затрыманьні ў Бабруйску. Відэа відавочцы
Удзельнікі сходу правялі Сьляпухіна да пад’eзду дома, каб не затрымала міліцыя. За грамадой ішло багата міліцыянтаў і апэратары дзяржаўных тэлеканалаў.
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход, Гомель, ч.2
Народны сход у Магілёве
Адзін з выступоўцаў у руках трымае Канстытуцыю: "Чаму нейкі чынуша, якога я ўтрымліваю за свае падаткі, павінен мне казаць, магу я рэалізоўваць сваё канстытуцыйнае права ці не?"
Старыя назіралі за сходам здалёк
Газон футбольнага поля актыўна выкошвалі камунальнікі, заглушаючы выступоўцаў
14.40 КОБРЫН. Народны сход быў малаколькасны. Міліцыянтаў і супрацоўнікаў КДБ у цывільным адзеньні відавочна было больш.
Месцазнаходжаньне Зінаіды Міхнюк і яе далейшы лёс пакуль невядомыя.
Падчас сходу ў Берасьці
Ігар Маслоўскі вёў сход у Берасьці
Народны сход скончыўся хутка
14.05 МЕНСК. Былы палітвязень Павал Вінаградаў лічыць, што ня мае значэньня тое, што акцыя несанкцыянаваная ўладамі. Ён кажа, што ня трэба баяцца і "мы самі можам разьвейваць гэты страх". Гэта для яго першая акцыя пасьля доўгага зьняволеньня. Ён хоча паказаць, што мы мусім перамагаць страх.
14.04 САЛІГОРСК. Мясцовыя ўлады забаранілі праводзіць народны сход на стадыёне "Будаўнік", куды меліся прыйсьці ўдзельнікі акцыі, расказаў "Свабодзе" дэмакратычны актывіст Аляксандар Цацура.
14.02 МЕНСК. Віталь Рымашэўскі сказаў, што не сасьпела сытуацыя, каб людзі былі падрыхтаваныя да сацыяльных масавых выступаў. Сёньня ён прыйшоў на акцыю, бо адзін з пунктаў рэзалюцыі аб вызваленьні палітвязьняў. І гэта найпершая задача.
14.01 МЕНСК. Віктар Карняенка сказаў, што гэта акцыя – адзін з этапаў падрыхтоўкі сілаў, згуртаваньня людзей дзеля больш масавых сацыяльных выступаў. Дзяніс Садоўскі сказаў, што неабходна выпрацаваць плян агульных дзеяньняў грамадзка-палітычных сілаў у краіне.
13.59 МЕНСК Былы палітвязень Мікіта Ліхавід сказаў, што прыйшоў на сход, каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён кажа, што ўлады скарыстоўваюць законы на сваю карысьць, таму і забаранілі Народны сход. Аляксандар Бухвостаў сказаў, што наўрад ці гэта нешматлюдная акцыя паўплывае на ўладу, аднак гэта шанец для апазыцыі згуртавацца. Анатоль Лябедзька сказаў, што адна з мэтаў гэтай акцыі вывесьці людзей, якія ўспрымаюць рэчаіснасьць жыватом. Гэта толькі пачатак сацыяльнага пратэсту.
13.56 МЕНСК. Затрыманыя па меньшай меры 3 чалавекі, удзельнікі анархісцкага руху.
13.50 МЕНСК Удзельнікі сходу ў Менску скандуюць "Жыве Беларусь", "Свабода!". Віктар Івашкевіч сказаў, што Народны сход прыпыняецца да 12 лістапада. Выступілі некалькі жыхароў Менску, якія крытыкавалі Лукашэнку за хлусьню, галечу і гаротнае жыцьцё.
13.45 ВОРША. Народны сход праходзіў без арганізатараў – Міная Карніенку і Мікалая Дзямідава напярэдадні затрымалі і адвезьлі ў міліцыю, нібыта пачуўшы ад іх гаворку пра нейкую зброю. Сход давялося праводзіць прыхільніку стварэньня партыі БХД Яўгену Анішчанку. Прысутныя – каля 70 чалавек – аднагалосна прагаласавалі за прыняцьце рэзылюцыі.
13.42 МЕНСК Уладзімер Някляеў сказаў карэспандэнту "Свабоды", што не сасьпела яшчэ сытуацыя ў грамадзтве, каб гэта акцыя была масавай і мела вялікі плён. Бо ўлада яшчэ мае сродкі, каб тушыць асяродкі незадаволенасьці і пратэсту. Але ўтрымліваць рэжым – гэта дорага каштуе для ўлады. І сродкі для гэтага яны могуць браць толькі з самога народа. І яна ўжо ўзяла частку гэтых грошай, зрабіўшы дэвальвацыю.
"У нас тут сёньня нямерана супрацоўнікаў праваахоўных органаў — і міліцыянты, і КДБ, і яшчэ нейкія. Ідзе дождж. І мы зараз разьвярнуліся і ідзем у вядомае нам месца, дзе ёсьць вялікі пакой. Там і правядзем сход.
Нас засталося чалавек 15. Падыходзіла шмат людзей, але як толькі яны бачылі міліцыянтаў, адразу зварочвалі ўбок і рабілі выгляд, што ідуць у іншае месца".
"Тут усяго некалькі чалавек. Але шмат аўтамабіляў. На выгляд звычайныя машыны, але калі я прыгледзелася, то пабачыла людзей у пагонах.
Чаму няма людзей на сходзе? Яны ўсе моцна запалоханыя. Думаю, што Народны сход — гэта варыянт толькі для буйных гарадоў".
13.35 МЕНСК Віктар Івашкевіч заклікаў удзельнікаў сходу сабрацца на наступны сход 12 лістапада на гэтым жа месцы, на плошчы Бангалор. Таксама ён сказаў, што супрацоўнікі міліцыі адабралі ў арганізатараў гукаўзмацняльную апаратуру і ўлёткі.
13.30 МЕНСК. Па закліку Віктара Івашкевіча, удзельнікі Народнага сходу ў Менску прагаласавалі за шэраг патрабаваньняў, якія вырашана перадаць ва ўрад і адміністрацыю прэзыдэнта.
13.29 МЕНСК Анархісты, якія прыйшлі на сход, зладзілі сваю акцыю. Яны трымаюць чырвона-чорныя сьцягі, на тварах чорныя павязкі. У іх плякат "Свабода, роўнасьць, справядлівасьць", "Без мянтоў і дзяржавы".
13.24 МЕНСК Да ўдзельнікаў сходу ў Менску зьвярнуўся былы палітвязень Зьміцер Дрозд, які расказвае пра палітвязьняў, якія застаюцца за кратамі. Кажа, што выйсьце з сытуацыі ў правядзеньні новых выбараў, без удзелу Лукашэнкі, які згубіў давер. Ён гаворыць пра мінулыя выбары, на якіх Лукашэнка прайграў.
13.20 МЕНСК Удзельнікі сходу разгарнулі лёзунгі "Саньнікаў – наш прэзыдэнт", "Свабоду Бандарэнку". Зьявіліся бел-чырвона-белы, эўрапейскія сьцягі. Тут Віктар Івашкевіч, Анатоль Лябедзька. Людзі стаяць вакол агароджы, у загародку ніхто ня йдзе. Адзін з арганізатараў сходу Генадзь Фядыніч выступіў з крытыкай уладаў. Ён сказаў, што народ стаміўся ад абяцаньняў і не разумее, што робіць урад. Віктар Івашкевіч узьлез на фантан і пачынае выступаць. Вітае, што людзі перамагалі свой страх. Просіць пачакаць 15 хвілінаў да пачатку, бо пад'яжджаюць людзі.
"Са мной правялі тлумачальную размову. А потым у суправаджэньні невядомай машыны адправілі дамоў. Гэтая машына і цяпер стаіць каля майго дому.
З нашага боку гэта была спроба наладзіць нейкія перамовы з уладамі, найперш зь мясцовымі, легальным спосабам. Улада чарговым разам вырашыла такой магчымасьцю не скарыстацца. Гэта яе выбар. Але я думаю, што гэта толькі павялічвае небясьпеку, што можа ўзьнікнуць нешта стыхійнае. Абстаноўка ў краіне не паляпшаецца".
"Раней міліцыянты дзяжурылі тут ля кожнага з 19 пад'ездаў, спынялі актывістаў, забіралі ў іх падпісныя лісты і тым самым фактычна сарвалі падрыхтоўку да гэтай акцыі пратэсту", — удакладніў Анатоль Букас.
12.55 МЕНСК Некалькі сотняў грамадзянаў сталі ў чаргу, каб прайсьці на пляц, дзе адбудзецца сход. У некаторых бел-чырвона-белыя парасоны. Сярод прысутных палітыкі Віктар Карняенка і Віталь Рымашэўскі.
У Горадні абгарадзілі Савецкую плошчу
Плошча Бангалор ачэпленая турнікетамі
12.45 МЕНСК. Пляцоўка на плошчы Бангалор, дзе павінен адбыцца сход, агароджаная турнікетамі, створаныя чатыры праходы, дзе стаяць супрацоўнікі міліцыі з мэталашукальнікамі. Сабраліся журналісты. Тут жа Ўладзімер Някляеў і намесьнік кіраўніка менскай міліцыі Ігар Яўсееў.
12.15 ВОРША. Аршанскія арганізатары Народнага сходу Мінай Карніенка і Мікалай Дзямідаў былі затрыманыя ў 12.15 на вуліцы Леніна, недалёка ад гарадзкога стадыёну, дзе заплянаваны Народны сход. Абодвух прывезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі – як патлумачылі міліцыянты, каб зрабіць асабісты догляд і “узяць тлумачэньні наконт зброі”. Пра якую зброю вядзецца – затрыманыя нават ня ведаюць.
12.10 ГОМЕЛЬ На пляцоўцы ля ДК глухіх "Віпра", дзе сёньня а 13-й гадзіне мае адбыцца Народны сход па абмеркаваньні сацыяльна-эканамічнай палітыкі ўладаў, разгорнуты кірмаш. Машыны з бульбай, капустай, буракамі ды іншай гароднінай выстаўленыя на самой пляцоўцы і на падыходах да яе.
Your browser doesn’t support HTML5
Народны сход, Гомель
Супрацоўнікі ДАІ і шараговыя міліцыянты атачылі вуліцу Юбілейную, жыхары якой падпісаліся за правядзеньне Народнага сходу.
12.09 МЕНСК. Вакол парку на плошчы Бангалор, дзе мае адбыцца сход, прыпаркаваныя 3 аўтазакі, 10 аўтобусаў са спэцназам. тры машыны хуткай дапамогі і дзесятак міліцэйскіх машын.
11.46 ГОМЕЛЬ. А 12-й гадзіне на прыватнай аўтамашыне Ўладзімер Кацора, Васіль Палякоў і юрыст Леанід Судаленка выехалі з офісу АГП на вуліцы Палескай. Літаральна праз 200 мэтраў іх спынілі супрацоўнікі ДАІ і спэцназаўцы пад камандаваньнем маёра Алейнікава. Ва Ўладзімера Кацоры забралі пасьведчаньне кіроўцы і загадалі ехаць у Цэнтральны РАУС. Машыну ўзялі ў аблогу міліцэйскія аўтамабілі.
Маёр Алейнік патлумачыў, што арганізатары сходу мусяць даць тлумачэньні наконт улётак пра Народны сход, распаўсюджаных на вуліцы Юбілейнай.
10.37 СЛОНІМ. У суботу раніцай быў затрыманы Іван Шэга, кіраўнік Слонімскай раённай арганізацыі партыі БНФ. Ён ехаў сваёй машынай у сталіцу на партыйны сойм. Яго затрымалі на дарозе міліцыянты, і цяпер ён знаходзіцца ў Карэлічах у РАУС.
10.20 МАСТЫ. На адзінаццаць гадзінаў раніцы ў Мастоўскі РАУС выкліканы для разьбіральніцтва Сяргей Трафімчык, грамадзкі актывіст зь Бярозаўкі.
Ён паведаміў па тэлефоне нашаму Радыё, што быў затрыманы ў Мастах учора, выпусьцілі яго ўвечары. Спачатку яго машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, сказалі, што патрэбна яе агледзець. Тлумачэньне: у вясковай цёткі штосьці скралі, таму машына пад падазрэньнем. Пазьней Сяргею Трафімчыку загадалі ехаць у РАУС, дзе пратрымалі некалькі гадзінаў. Па яго словах, у машыне была рэклямная прадукцыя Радыё Рацыя і Белсату. Пакуль ідзе дазнаньненаконт “законнасьці друкаванай прадукцыі”, паведаміў ён.
9.58 МІЁРЫ. Журналіста Кастуся Шыталя будуць судзіць пасьля Народнага сходу. Ён зьбіраўся напісаць матэрыял пра Народны сход у мястэчку Дзісна для сайту westki.info. Але ўвечары 7 кастрычніка ў дарозе яго затрымалі міліцыянты, і ў Мёрскім РАУС на хлопца склалі пратакол нібыта за нецэнзурную лаянку.
Першапачаткова міліцыянты казалі, што затрымліваюць Кастуся Шыталя па падазрэньні ў крадзяжы. Гэта хлопцу паведамілі, калі спынілі машыну, у якой ён ехаў у бок Мёраў “аўтаспынам”. Яго нават былі павезьлі ў Шаркоўшчыну нібыта на апазнаньне да гаспадара скрадзеных рэчаў. Аднак потым міліцыянты перадумалі ды павезьлі Кастуся ў Мёры.
10.00 ГОМЕЛЬ У Гомелі сёньня раніцай і ўчора ўвечары жыхары вуліцы Юбілейнай, ініцыятары Народнага сходу, знаходзілі ў сябе ў паштовых скрынях і на сьценах пад’ездаў улёткі ад імя сябра аргкамітэту Ўладзімера Кацоры пра тое, што сход сёньня а 13-й гадзіне ля палаца культуры "Віпра" не адбудзецца.
"Гэта чыстай вады правакацыя", — сказаў на гэта грамадзкі актывіст спадар Кацора.
Фальшывыя ўлёткі мелі той жа фармат, што й запрашэньні ад імя Кацоры, распаўсюджаныя колькі дзён таму на вуліцах Юбілейнай, Цімафеенкі і 50 год Кастрычніка.
У Менску сход заплянаваны ў Парку дружбы народаў на плошчы Бангалор:
http://maps.google.com/maps/ms?vpsrc=6&ctz=-180&ie=UTF8&msa=0&msid=207034288873138439713.0004aeb5962fcf48b1fdc&t=m&ll=53.92979,27.571993&spn=0.009981,0.022573&z=15&output=embed
Станьце карэспандэнтам «Свабоды»!
Зрабіце фота. Здыміце відэа.
Дашліце на адрасы rferl.minsk@gmail.com і svaboda@rferl.org
Пазваніце на тэлефон у Менску +375 17 266-39-52
Дзе ў Беларусі заплянаваныя Народныя сходы:
http://maps.google.com/maps/ms?mpa=0&ctz=-180&mpf=0&ie=UTF8&msa=0&t=m&vpsrc=6&msid=207034288873138439713.0004aeb4f3bd65a3048e5&ll=53.826597,27.355957&spn=5.123421,11.557617&z=6&output=embed
Паглядзець мапу «Народны сход у рэгіёнах, 8 кастрычніка 2011» ва ўвесь экран.
«Беларусь знаходзіцца ў стане глыбокага сацыяльна-эканамічнага крызісу, — заяўляюць прадстаўнікі аргакамітэту Народнага сходу. — Штодня растуць цэны. З паліцаў зьнікаюць тавары. Грошы абясцэньваюцца. Валютныя ўклады пад пагрозай канфіскацыі, а валютныя крэдыты няма чым вяртаць. Усё болей прадпрыемстваў спыняюць працу, а іх работнікі робяцца фактычна беспрацоўнымі. Якасныя прадукты ўжо не па кішэні многім працоўным і пэнсіянэрам. Адбываецца рэзкае зьніжэньне ўзроўню жыцьця большасьці насельніцтва.
Ініцыятары Народнага сходу таксама перакананыя: «Пакуль мы маўчым, з намі ніхто ня будзе лічыцца. Нам і нашым дзецям давядзецца расплачвацца за бязглуздае кіраўніцтва, якое патраціла мільярды на палацы і самалёты, а цяпер прадае замежным алігархам цэлыя заводы. Больш нельга маўчаць».
Патрабаваньні ўдзельнікаў Народнага сходу
- Спыніць неабгрунтаваны рост цэнаў.
- Забясьпечыць рэальныя заробкі, пэнсіі, стыпэндыі і грашовыя дапамогі на ўзроўні сьнежня 2010 году ў даляравым эквіваленце.
- Забясьпечыць грамадзянам магчымасьць свабоднага абмену валюты, дазволіць вяртаць валютныя крэдыты ў беларускіх рублях.
- Не дапускаць схаванага беспрацоўя і спыненьня працы прадпрыемстваў.
- Спыніць таемны мафіёзны распродаж беларускіх прадпрыемстваў.
- Гарантаваць свабодную і бесьперашкодную працу недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
- Рассакрэціць «прэзыдэнцкі фонд», а яго сродкі накіраваць на сацыяльную дапамогу малазабясьпечаным.
- Разьняволіць гападарчую ініцыятыву і даць прадпрымальнікам магчымасьць ствараць новыя працоўныя месцы.
Напярэдадні сходу
- «Нядобранадзейным» работнікам з Наваполацку абвясьцілі «працоўную суботу»
- Затрыманыя ўлёткі з праектам рэзалюцыі Народнага сходу
- Анжэлу Камбалаву будуць судзіць у Баранавічах за заклік на Народны сход
- Смалявічы: Артура Эшбаева арыштавалі на 7 сутак
- «Народны сход будзем праводзіць у любым выпадку»
- Бабруйск: Старшыню аргкамітэту Народнага сходу папярэдзіў пракурор
- Амэрыканскія беларусы падтрымаюць Народны сход
- Сустрэчу арганізатараў Народнага сходу з уладамі здымалі на відэа
- Уладзімера Шанцава папярэдзілі за тое, што запрасіў на народны сход
- «Улады разглядаюць Народныя сходы як небясьпечны прыклад»
- Арганізатарку Народнага сходу зь Дзісны выклікалі ў аддзел ідэалёгіі
- Два дні да Народнага сходу: папярэджаньні і запалохваньні
- Арганізатара Народнага сходу ў Полацку выклікаюць у міліцыю
- Івашкевіч і Фядыніч распавялі ў пракуратуры пра законы
- У дзень Народнага сходу ў Воршы прызначылі суботнік
- Слонім: Пракуратура папярэдзіла арганізатараў Народнага сходу