Місія МВФ пачала працу ў Менску

Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) на чале з Крысам Джарвісам у сераду пачала працу ў Менску для кансультацый зь беларускімі ўладамі адносна макраэканамічнага прагнозу на 2012 год.

Праца місіі завершыцца 17 кастрычніка, паведамілі Інтэрфаксу ў беларускім офісе фонду.

"Важнай часткай працы місіі будзе абмеркаваньне з уладамі макрапрагнозу да канца 2011 году і на 2012 год. Будзе вельмі добра, калі нам удасца зблізіць погляды і прагнозы. Калі будзе абмяркоўвацца новая праграма, то дасягненьне ўзаемаразуменьня па гэтых пытаньнях гэта вялікі плюс", - заявіла напярэдадні сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля
Калядзіна.


Урад і Нацбанк Беларусі лічыць працу дадзенай місіі як магчымы пачатак прадметных перамоваў пра новай крэдытнай праграме stand-by.

З просьбай прадаставіць новы крэдыт улады Беларусі зьвярнуліся ў МВФ 31 траўня сёлета.